-2.4 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Асіповічы: коратка аб розным

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Занальны вузел электрасувязі да канца месяца праводзіць акцыю: карыстальнікам пакета паслуг “Сацыяльны” на лінейку паслуг “ЯСНА 50” на год прадастаўляецца скідка 50%.

    На станцыі Асіповічы ствараецца лінейны цэнтр транспартнага абслугоўвання, што дазволіць павысіць узровень аказваемых кліентам паслуг і спросціць дакументазварот. Для пасажыраў у будынку вакзала адкрыта паслуга доступу да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі wi-fi: неабходна толькі зарэгістравацца праз увядзенне кода з SМS.

    У доследным лясгасе за красавік-май на грамадскіх работах было адпрацавана 198 чалавека-дзён, працаўладкаваны 1 чалавек.

    На тэрыторыі Ліпенскага сельсавета актыўна рыхтуюцца да святкавання Дня вызвалення раёна. Добраўпарадкаваны мемарыялы ў Бозаку і Брыцалавічах, дапамогу ў чым аказалі вайскоўцы і работнікі філіяла “Белшына-агра”. Працавалі там і вучні Вязаўніцкага ВПК. Вядзецца абкоска вуліц, рамонт агароджы на ліпенскіх могілках, краніраванне дрэў у парку, прыводзяцца ў парадак кантэйнерныя пляцоўкі, вырублены хмызняк на ўездзе ў населены пункт і аўтобусных прыпынках. Знесена 2 безгаспадарныя хаты ў Знаменцы.

    У інтэрнаце УКП ЖКГ на вул. Дзмітрыева ў 73 пакоях пражывае 135 грамадзян. З іх ва ўзросце да 30 гадоў — 77,  25 непаўналетнія, 23 маладыя сям’і. З ліку дзяцей-сірот — 12 чалавек.

    У пацыентаў райпаліклінікі папулярнасцю карыстаюцца водалячэбныя працэдуры. З задавальненнем атрымоўваюць лекавыя ванны, мінеральна-жамчужныя з дабаўленнем бішафіту і серабра, серавадародныя, валерыянава-хвойныя, з нафталанскай нафтай і экстрактам сапрапеляў. Запатрабаваны і душ-масаж. У павазе цепласветалячэнне. Добрыя вынікі дае ўльтрагук на новым апараце US-50, не прастойваюць апарат магніта-святлолазернай тэрапіі і механатэрапеўтычная кушэтка.

    У раённым фізкультурна-спартыўным клубе “Алімпія” прыхільнікі летняга адпачынку на вадзе могуць узяць напракат байдаркі. Аматарам актыўнага баўлення часу варта паспяшацца: на бліжэйшы тыдзень усе 5 лодак ужо распісаны. Кошт паслугі дэмакратычны — 10 рублёў у суткі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее