17 чэрвеня ва ўсіх аддзяленнях сувязі Асіповіччыны — Дзень падпісчыка.
У чарговы раз “раёнка” падрыхтавала бонусы для сваіх прыхільнікаў: землякі, якія ў суботу аформяць абанементы на “Асіповіцкі край” на ліпень-снежань альбо на трэці квартал, маюць шанс выйграць купон на 8-радковае бясплатнае віншаванне з любым святам сваіх родных, блізкіх, сяброў на старонках “АК”.
Дарэчы, можна будзе выпісаць раённую газету не толькі ў аддзяленнях сувязі, але і непасрэдна ў журналістаў выдання: з 11 да 15 гадзін чакаем вас каля гандлёвага комплексу “Сіці Мол”. Вядома, падпісчыкі не застануцца без прызоў!