29 красавіка сярэдняя група школы танцаў і фітнесу “Фарт” удзельнічала ў Міжнародным танцавальным турніры SPRINT CUP, які праходзіў у спарткомплексе “Чыжоўка Арэна” ў сталіцы краіны.
Юныя асіпаўчане прадставілі на суд міжнароднага журы танец “Вясёлы джайв”. Яркае і відовішчнае выступленне з запальнымі рытмамі было адзначана Дыпломам II ступені ў намінацыі Latino Show. Усяго ў танцавальным турніры за права быць лепшымі змагалася каля сотні калектываў. Прычым, як адзначае кіраўнік школы Дзіяна Шатанава, сапернікі былі вельмі моцнымі.
Заваяванае “срэбра” стала асабліва дарагім яшчэ і таму, што перамога адбылася ў міжнародны дзень танца. Добры знак!