На фестывалі фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя” ў Магілёве выступілі і калектывы Асіповіччыны. Народны ансамбль народнай песні “Вязанка” пазнаёміў гасцей свята з рэканструяваным абрадам свята Юр’я. Раіса Леўлюх паведаміла цікавую легенду пра святую крыніцу Прошча. Выступіў аматарскі батлеечны тэатр. Заваражылі сваім хараством маляваныя дываны асіповіцкіх майстроў на веснавую тэматыку.
318 тон 947 кілаграмаў глазураваных сыркоў выпушчана ў новым цэху ВУП “Малочны полюс” за студзень-красавік. На працягу доўгага часу высокую папулярнасць трымаюць “Веселые внучата” з ванілінам і са згушчаным малаком.
356 сабак, 210 катоў, 284 галавы буйной рагатай жывёлы вакцыніравана ад шаленства спецыялістамі райветстанцыі за I квартал. З мэтай прафілактыкі энзаатычнага лейкозу ўзята для даследаванняў 3158 проб крыві ад БРЖ.
Як паведамілі ў IМПЗ па Асіповіцкім раёне, паслугай “Асабісты кабінет юрыдычных асоб і IП” карыстаецца 340 арганізацый і 402 індывідуальныя прадпрымальнікі.
Вяззеўскі сельсавет з пачатку года ліквідаваў адзін пустуючы безгаспадарчы дом (Камарына), яшчэ 3 плануецца. У Орчы спілена 58 таполяў на тэрыторыі колішняй школы. Знесены і будынак установы. У навядзенні парадку актыўную дапамогу аказваюць мясцовыя жыхары.
А ў Дрычынскім сельсавеце абследавана 190 домаўладанняў, выдадзена 10 прадпісанняў, 9 з якіх ужо выкананы. Пры ліквідаванні 21 несанкцыянаванай звалкі вывезена 125 кубаметраў смецця, падчас двух суботнікаў наведзены парадак каля помнікаў і мемарыяльных комплексаў, якіх на тэрыторыі сельсавета налічваецца 10, абсталявана 2 кантэйнерныя пляцоўкі для смецця. Замест 11 высечаных аварыйных дрэў пасаджана 25 маладых. Знесены пустуючы дом.
Раённы цэнтр культуры распачаў традыцыйны штогадовы конкурс “Зямля пад белымі крыламі”, які пройдзе па 3 чэрвеня. Умовы правядзення змешчаны тут.