Учора распачаліся ёлачныя базары. У райцэнтры яны размясціліся каля ТК “Сіці мол” і на плошчы Леніна.
— Пакуль пакупнікоў няма, можна і любімую газету пачытаць, — гаворыць ляснік Дараганаўскага лясніцтва Аляксей КунаўскI, які гандлюе ляснымі прыгажунямі на плошчы. — У наш дом яна прыходзіць не першы год. Аформілі падпіску і на наступны. З задавальненнем буду чакаць нумар, дзе у рубрыцы “Здравствуйте, люди! Мы родились!” знайду імя дачкі, якая нядаўна нарадзілася. З “раёнкай” па жыцці — такі дэвіз нашай дружнай сям’і. Спадзяюся, што і ў далейшым газета будзе такой жа карыснай, інфарматыўнай і насычанай.