7.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 сентября, 2021
Еще

    Асіпаўчане ўспамінаюць. Калісьці ў навагоднюю ноч…

    Популярное

    Доўгімі снежаньскімі вечарамі пасля дзённага тлуму амаль кожны ўспамінае аб тым, што Новы год усё бліжэй падступае да парога. I прыхільнікі пышнага святкавання ў вялікай кампаніі, аматары ўтульнай сямейнай вячэры і нават тыя, хто па пэўных прычынах сустракае год Пеўня ў адзіноце, не-не ды і нагадаюць «свой» Новы год, прыход якога застаўся ў памяці на ўсё жыццё.

    Марына РагалевIч:

    rogolevich

    — Бадай, самай памятнай стала ноч на 1 студзеня 2013 года, калі ва ўсім мікрараёне раптам знікла святло. З мужам і дачкой выйшлі на вуліцу, дзе ўжо сабралі-ся многія жыхары «Чаромушак» — разам з суседзямі і сустрэлі прыход Новага года. Найлепшыя пажаданні, пачастункі, святочныя салюты прыдалі ўсім настрою. Тады чакала другое дзіця, таму можна лічыць, што сын сустрэў свята разам з    сям’ёй. Калі далі святло, ZALA дазволіла адкруціць праграму тэлеперадач назад. Паслухалі віншаванне Прэзідэнта, сустрэлі Новы год яшчэ раз, падоўжыўшы радасць. Так бытавая нязручнасць дапамагла зрабіць свята незвычайным і запамінальным.

    Руслан СмIрноў:

    smirnov

    — У 1997 годзе давялося сустракаць Новы год у армейскай санчасці, куды трапіў разам з тузінам саслужыўцаў, захварэўшы на паратыт. Павінен быў паехаць дадому ў водпуск, дзе ўжо чакалі родныя, а аказаўся на бальнічным ложку. Бацькі хваляваліся, але мы з хлопцамі не сумавалі: жарты, розыгрышы, песні. Скінуліся, накрылі святочны стол, да раніцы глядзелі тэлевізар. Маёр паглядаў на нас, але не забараняў весяліцца. Нягледзячы на хваробу, настрой быў цудоўны. Зараз еду ў сталіцу, дзе і сустрэну свята.

    Кацярына КIрдун з унучкай Юлечкай:

    kirdun

    — Адразу ўспамінаецца прыход 1974 года. Мы — тады маладыя дзяўчаты і хлопцы — адправіліся ў кафэ, дзе частаваліся рознымі прысмакамі, а потым танцавалі ўсю ноч у РДК. Наша кампанія з шасці чалавек доўга сябравала. Адзін з хлопцаў стаў у будучым маім мужам. Пражылі разам амаль 40 гадоў. Сёлета не будзе сустракаць з намі свята… Настрой падтрымліваюць унукі, дзеля якіх і жывём.

    Ала Гоман:

    goman

    — Тры гады жылі з мужам у Манголіі, працавала там у магазіне. У гэтай краіне і Новы год сустракалі — з сябрамі і раднёй, што завітала. Шашлыкі, шмат страў з рыбы, каўбаса з бочак — святочны стол накрылі на славу! Былі і ёлка, і песні-танцы. Мнагалюдна, шумна, весела!

    Рэнат Ахмераў:

    ahmerov

    — Новы год — самае сямейнае свята. Хоць і дарослы ўжо, а люблю яго гэтак жа, як і малыя. Кожны сустракаю з роднымі. Напрыклад, зараз еду ў Амерыку да дачкі. У Самаркандзе, дзе праходзілі дзяцінства і юнацтва, былі такія ж навагоднія традыцыі, як і па ўсім колішнім Савецкім Саюзе: заўсёды жывая ёлка, апельсіны, Дзед Мароз, маскарадныя касцюмы. Сябе, напрыклад, помню ў ролі Мядзведзя з бочачкай мёду пад пахай. I абавязковы атрыбут свята ў нас — лезгінка.

    Тамара Нямцова з дачкой Юліяй і ўнучкай Сафіяй:

    nemtsova

    Для мяне самыя векапомныя пераднавагоднія дні 2013 і 2014 гадоў. Менавіта тады атрымала такія прыемныя і важныя ў жыцці святочныя падарункі — сваіх унукаў. Спачатку дачка парадавала Арсеніем, потым — Сафіяй. Аб большым шчасці нават і марыць не прыходзіцца!

    * * *

    У кожнага свае ўспаміны пра сустрэчу самага любімага ў народзе свята. Запамінаецца звычайна нешта светлае і прыгожае. Якім бы ні стаў гэты Новы год для васрамантычным ці сямейным, з танцамі, карагодамі і феерверкамі ці пад прагляд «Навагодняга агеньчыка«, дома ці ў зімовым лесегалоўнае, каб ён прынёс толькі пазітыўныя эмоцыі, настроіў на аптымістычны лад і даў удалы пачатак чарговаму — спадзяёмся, незвычайнаму і шчасліваму — году.

    Далучаемся да вIншаванняў-пажаданняў Вогненнага Пеўня! Шчасця ўсIм!

    Гутарылі Iна ЗаскевIч і Ніна Царык.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    На территории Осиповичского района пройдет оперативно-профилактическое мероприятие «Арсенал»

    Захоўванне любой незарэгістраванай зброі з’яўляецца незаконным і ў залежнасці ад катэгорыі зброі падлягае адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці: за захоўванне незарэгістраванай агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі або боепрыпасаў да яе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь; баявой або паляўнічай зброі з наразным ствалом альбо боепрыпасаў да яе, а таксама выбуховых прылад і рэчываў, у тым ліку пораху, — крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў.

    Африканская чума свиней. Меры профилактики

    Данное заболевание не перестает быть актуальным: вспышки АЧС продолжают регистрировать в непосредственной близости от границ РБ в России, Польше, Литве и Латвии. Поэтому ветслужба района информирует население о необходимости соблюдения мер по предотвращению заноса инфекции в свои подсобные хозяйства:

    Ряды работников ОАО «ОЗАА» в этом году пополнились 28 молодыми специалистами, из них 11 — с высшим образованием

    Вчерашние студенты приехали на предприятие из разных городов и учебных заведений. Многие из них уже сейчас решили, что после отработки точно не покинут завод.

    Имидж ОЗАА

    У ліпені Еўрасаюз увёў санкцыі ў адносінах васьмі беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх быў ААТ “Мінскі аўтазавод”. Аднак адгукнуліся гэтыя сродкі эканамічнага ціску ўсім 11 заводам вытворчага аб’яднання “БелАўтаМаз”, чыёй галаўной кампаніяй з’яўляецца флагман айчыннага машынабудавання — МАЗ. Наш АЗАА выключэннем таксама не стаў.

    Пандемия коронавируса породила новые схемы выманивания денежных средств у граждан в Сети

    Для различного рода мошенников, желающих заработать, любая беда — благодатная почва. Наживаются они и на пандемии COVID-19, объявленной Всемирной организацией здравоохранения в марте 2020 года, придумывая и реализуя новые способы обмана пользователей интернета.