Зараз на поўную моц ідзе падрыхтоўка да Новага года і Каляд. Якія ж прыемныя сюрпрызы рыхтуюць для землякоў гандлёвыя кропкі горада і раёна?
— Для паляпшэння абслугоўвання, стымулявання пакупніцкага попыту насельніцтва ў перадсвяточныя і святочныя дні праводзіцца многа розных мерапрыемстваў, — гаворыць загадчык сектара гандлю і паслуг ад-дзела эканомікі райвыканкама Таццяна Кандратовіч. — Запланавана 7 кірмашоў і 4 ёлачныя базары, падчас якіх пройдуць выставы-продажы харчовых і прамысловых тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання. Пакупнікам прапануюць кулінарныя, булачныя і кандытар-скія вырабы, навагоднія падарункі для дзяцей, жадаючыя змогуць набыць розныя віды шампанскага і ігрыстых він. У асартыменце таксама карнавальныя касцюмы, маскі, ёлачныя ўпрыгожванні, сувеніры, піратэхнічныя вырабы, лыжы, канькі, санкі. Сярод вытворцаў — “Камунарка”, “Спартак”, “Чырвоны харчавік”, “Слодыч”, Мінскі завод ігрыстых він. Шэраг прапаноўваемага паступіў з рынкаў Кітая, Расіі і Украіны. Дыяпазон цэн на прадукцыю будзе вагацца ад 0,30 да 100 рублёў.
Запланаваны і акцыі па зніжэнні цэн на прадукты харчавання, абутак і адзенне, бытавыя тавары. У магазіне райспажыўтаварыства “Техника в быту”, напрыклад, па 31 снежня праходзіць акцыя “Дары дабро — стань Дзедам Марозам”. У гандлёвым аб’екце размешчаны малюнкі выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку, што ў Ясені. Любы пакупнік па сваім гусце можа вы-браць малюнак з ёлкі і тут жа набыць падарунак, які будзе перада-дзены аўтару твора. Райста да канца месяца арганізоўвае яшчэ адну акцыю — “Новы год”. Ва ўсіх крамах арганізацыі тавары навагодняга асартыменту прапануюць з 15-працэнтнай скідкай гандлёвай надбаўкі. Плюс магазін “Березина” ажыццяўляе продаж мэблі са зніжэннем яе кошту на чвэрць або ў крэдыт без першапачаткова ўзносу.
Акрамя гэтага, аб’екты грамадскага харчавання падрыхтавалі для асіпаўчан святочныя ме-ню, якія будуць адрознівацца шырокай разна-стайнасцю. Арыенціровачны кошт аднаго заказу падчас наведвання кафэ або рэстарана ў гэтыя дні — ад 40 да 60 рублёў.
Свае паслугі прапануюць і работнікі камбіната бытавога абслугоў-вання, дзе можна купіць швейныя вырабы, па-стрыгчыся або прывесці ў парадак пазногці. Кошт мужчынскай стрыжкі — 6,65; жаночай — 9,70; манікюр — 7,15.
Спадзяемся, што землякам прыйдуцца даспадобы прапановы нашых гандляроў і навагоднія святы ўсе сустрэнуць у добрым настроі.
Ніна ВІКТОРЧЫК.