“День 7 ноября — красный день календаря!” — калісьці гэтыя словы былі надрукаваны ў буквары і вядомы кожнаму савецкаму школьніку.
Свята Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў краіне Саветаў святкавалі маштабна і ўсеагульна. С той пары шмат што змянілася, але нязменнай засталася гісторыя, якую мы памятаем і паважаем. Сёння мітынгі з нагоды чарговай гадавіны адной з галоўных падзей ХХ стагоддзя — добрая нагода ўспомніць нашу агульную спадчыну і мінуўшчыну, даніна традыцыям, а таксама яшчэ адна магчымасць сустрэцца розным пакаленням. Ветэранам, што засталіся вернымі ідэалам камунізму, людзям з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, неабыякавай да лёсу краіны моладзі.
Нягледзячы на не зусім святочнае надвор’е, прадстаўнікі мясцовай улады, члены Камуністычнай партыі Беларусі, раённых суполак ГА “Белая Русь”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, «Беларускі фонд міру», «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа», прафсаюзных арганізацый, школьнікі і ветэраны працы сабраліся ў панядзелак на галоўнай плошчы горада каля помніка правадыру міравога пралетарыяту Уладзіміру Iльічу Леніну на мітынг у гонар 99-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. З прамовамі да землякоў звярнуліся старшыня райсавета дэпутатаў і кіраўнік раённай арганізацыі КПБ Аляксандр Пузік, старшыні райсавета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка і райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан. Прамоўцы аднадушна адзначылі, што змены ў жыцці кожнай краіны адбываюцца менавіта дзякуючы народу, а будучае нашай дзяржавы — у руках кожнага з нас.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да помніка У.I.Леніну, у чарговы раз ушанаваўшы памяць аб лёсавызначальнай восені 1917 года. Кастрычніцкая рэвалюцыя аказала рашаючы ўплыў на развіццё Беларусі, і гэтага нельга забываць.
Марыя ТАЛЕЙКА.
Историки предпочитают говорить только о «сталинских» репрессиях. Но ведь до этого были чудовищные «ленинские» чистки, зверства ВЧК, революционных трибуналов и карательных отрядов. Так, лично Ленин подписал декрет об аресте лидеров оппозиционных партий как врагов революции. В постановлении СНК от 5 сентября 1918 г. он же указал: «…подлежат расстрелу все лица, причастные к белогвардейским организациям и мятежам». А кто дал указание расправиться с царской семьей, в том числе ни в чем не повинными детками?