РАУС
19 лістапада ў бальніцу з ранай галавы паступіў мужчына, якога каля гадзіны ночы паблізу дома па вул. Сумчанкі ўдарыў бітай 18-гадовы непрацуючы асіпаўчанін. У доме па вул. Чарняхоўскага выяўлены труп мужчыны без пэўнага месца жыхарства.
РАСК
Узбуджана тры кры-мінальныя справы па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў. 0,13 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчывы захоўвала пры сабе 35-гадовая раней несудзімая жыхарка райцэнтра; у двух таксама несудзімых раней асіпаўчан канфіскавана 1,2304 і 0,0417 г марыхуаны.
Жанчына, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, выкрала ў 85-гадовай жыхаркі в. Крамок 140 рублёў.
ДАI
Папярэджана 134 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 32 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 36 пешаходаў і веласіпедыстаў, што знаходзіліся на дарогах у цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.
Увага! Па 27 лістапада праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Забяспеч бяспеку дзіцяці ў аўтамабілі на 100%”.
АУСТ
Узбуджана крымінальная справа па факце хуліганства. Складзена 19 матэрыялаў аб здарэннях і 75 адміністрацыйных пратаколаў, канфіскавана 80 літраў алкаголю, суправоджана 34 цягнікі, з якіх знята 7 правапарушальнікаў.
19 лістапада ў 21.43 на 391 км ст. Асіповічы пры пераходзе чыгункі па пешаходным насціле цягніком “Гомель-Гродна” быў смяротна траўміраваны жыхар райцэнтра.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 2 асобы, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 8 і 1 — здзейсніўшых дробныя хуліганства і крадзеж, 14 парушальнікаў правілаў дарожнага руху.
РАНС
Ноччу 17 лістапада на тэрыторыі піларамы ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў в. Забалацце загарэлася бытавое памяшканне. Пажарам пашкоджаны сцены і дах.
IАЖіРС
Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за крадзеж сажалкавай рыбы, 1 — за парушэнне правілаў лесакарыстання.