З 21 па 30 лістапада пройдзе чарговая дэкада “Дзяржтэхагляд”, падчас якой УП “Белтэхагляд”, УДАI МУС, транспартная інспекцыя маюць намер узмацніць кантроль за своечасовым правядзеннем дзяржтэхагляду, тэхнічным станам аўтамабіляў-таксі, “маршрутак” і машын, якія маюць сур’ёзныя дэфекты вонкавага выгляду.
Таксама будзе весціся маніторынг выканання тэрміну пераходу на зімовыя шыны. Арганізатары акцыі нагадваюць: паводле правілаў дарожнага руху летнімі шынамі можна карыстацца толькі да 30 лістапада.
Па словах уладальніка міні-СТА IП “Шытаў” Максіма Шытава (на здымку), падчас замены зімовай гумы штогод назіраецца тры хвалі. Пасля выпадзення першага снегу на шынамантаж завітваюць дысцыплінаваныя вадзіцелі, пасля другога снегападу ці першага галалёду — прагматычныя, а ўсе астатнія — пераважна вечарам апошняга восеньскага дня…
Фота Ніны ЦАРЫК.