працаўнікоў сяла «Дажынкі-2016» адбыўся ў мінулую суботу ў адным са старажытнейшых гарадоў краіны — Мсціславе. У шырокамаштабным мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя Асіповіччыны, якая прайшла ва ўрачыстай калоне з караваем з зерня новага ўраджаю, што сёлета склаў каля 21 тысячы тон.
У гэты ж дзень адбылася закладка парка Міру з каля 30 маладых дрэў, якія пасадзілі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Магілёўшчыны, Магілёва і Бабруйска. Цяпер у ім будзе ўзнімацца ўверх і ліпа, пасаджаная старшынёй Асіповіцкага райвыканкама Пятром Шукаловічам, былым кіраўніком калгаса «Чырвоны сцяг», ветэранам працы, ганаровым грамадзянінам раёна Уладзімірам Роўбелем і намеснікам кіраўніка ААТ «Авангард-Ніва» па ідэалагічнай рабоце Міхаілам Турковым.
На галоўнай сцэне перад гледачамі выступіла мужчынская група народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Сузор’е», а цэнтралізаваная клубная сістэма прадставіла «Асіповіцкі падворак».
Асіпаўчане мелі магчымасць паўдзельнічаць у нацыянальных гульнях, наведаць рамесныя майстар-класы і проста цудоўна адпачыць.
Эстафету наступнага фестывалю-кірмашу прынялі нашы суседзі — працаўнікі палёў Клічаўскага раёна.