Дыпломам першай ступені ўзнагароджана Асіповіцкая цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна” па выніках ХХIV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”. Такую высокую ацэнку атрымалі праект “Iмёны вайны. Дапоўнім Кнігу “Памяць”, які істотна папоўніў базу даных па прозвішчах загінуўшых і прапаўшых без вестак воінаў, і віртуальны музей “Вяртаюцца да нас салдат імёны”, заснаваны на пошукава-даследчых матэрыялах: салдацкіх пісьмах, успамінах дзяцей вайны, апісанні лёсаў землякоў і пакутнікаў вайны.
Да 75-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны віртуальны музей дапоўніўся новымі рубрыкамі “Ты ж выжыў, салдат”, “Паглядзіце ратнай славы спісы”.