Александр ГУТИН, г. Санкт-Петербург, читатель:
Не раз задавал себе вопрос: «Имею ли право, проживая более 40 лет за пределами Осиповщины, высказаться о местном печатном органе?» Решил, что да. Почему? Да все, вроде, просто…
В издании всегда есть немало полезной и интересной информации, появившиеся новые рубрики — на любой вкус, постоянно поднимаются волнующие осиповчан вопросы и даются ответы на них. В общем, это действительно газета своего города и района, в которой чувствуется динамика, ощущается пульс жизни, неравнодушие редакции к происходящему. Спасибо за это, уважаемые журналисты!
Почему пишу в «Асіповіцкі край»? А потому, что это моя родная газета. Была, есть и будет всегда!
Начало такой продолжительной уже дружбы положил 1972 год: учась во второй школе, в «районке» были опубликованы мои первые заметки. По объему — маленькие, но какую безмерную радость и гордость они вызывали: ты — полноценная составляющая общества, а газета — вместе с тобой, живет твоей судьбой! Это высокое и ответственное чувство сопричастности и несу всю жизнь…
Когда жил в Осиповичах и работал в вагонном депо, опубликовал еще в «Железнодорожнике Белоруссии» стихотворение «Магистраль». Потом судьба связала с армейской службой, сейчас — военный пенсионер.
Давно уже переехал в Россию, поэтому районное издание с волнением беру в руки только по приезде в город по делам или в отпуск. И с вокзала обязательно сразу направляюсь в газетный киоск, чтобы сказать идущее от сердца: «Здравствуй, «Асіповіцкі край»! Здравствуй, осиповичский край!»
Іна Заскевіч, карэспандэнт: «Сяброўства аднагодкаў».
85 гадоў… Для чалавека — нямала, а ў жыцці друкаванага выдання — самы росквіт. Наладжаны сістэма работы і трывалыя сувязі з рознымі прадпрыемствамі, выпрацаваны маршруты паездак, маюць сваіх чытачоў тэматычныя старонкі, сфарміраваны штат пазаштатнікаў…
Але калектыў заўсёды імкнецца да новага, сочыць за жыццём краіны і рэгіёна, выкарыстоўвае зваротную сувязь, каб ведаць, што цікавіць людзей і да чаго яшчэ трэба імкнуцца. З увагай выслухваем крытычныя заўвагі, якія толькі дапамагаюць рушыць наперад, пашыраюць дыяпазон уздымаемых тэм.
Вось меркаванне аб дзейнасці рэдакцыі тых, хто нарадзіўся ў адзін год з ёю — у 1931-м. Яны разам сталелі, перажывалі адны гістарычныя падзеі, паралельна набіраліся вопыту і жыццёвай мудрасці.
Ева Сяргееўна Собалева:
— «Раёнка» адзначае свой дзень нараджэння 10 чэрвеня, а я — 10 лістапада. Пасябравалі даўно. Выпісваю і чытаю з вялікай цікавасцю і ніколі не згаджаюся з людзьмі, якія за штосьці лаюць газету, заўсёды даказваю зваротнае. Некаторыя нумары захоўваю, ёсць нават за 1982 год. Ведала некаторых супрацоўнікаў — Алега Цімінскага, Мікалая Грышановіча. А Тамашэўскі — гэта наогул волат журналістыкі! І цяпер заўсёды цікаўлюся, хто аўтар артыкула. Кожны свежы нумар прачытваю ад коркі да коркі, таму добра ведаю, што адбываецца ў раёне.
Жадаю сваёй газеце працвітання на доўгія гады. Яна — лепшы сродак данесці да жыхароў інфармацыю пра людзей і іх дасягненні.
Лідзія Аляксандраўна Суравец:
— Зараз «раёнку» не выпісваю, але чытаю: прыносіць суседка. Цікава, бо многіх людзей, пра якіх пішуць, ведаю, а калі не, дык знаёмлюся. Напрыклад, цяпер вывучаю дэлегатаў V Усебеларускага сходу. Цікавыя старонкі «Культурная палітра«, «Як жывеш, ветэран?». Калі знаёмлюся з міліцэйскай інфармацыяй, заўсёды здзіўляюся: колькі ж яшчэ ёсць тых, хто ідзе насуперак закону…
Артыкулы пра добрых людзей заўсёды ствараюць добры настрой, пішыце іх часцей. Фотаздымкі люблю разглядаць, навінамі цікаўлюся — усё даспадобы. І шрыфт добры, чытаецца лёгка.
Марыя Мікалаеўна Осіпава:
— За 85 гадоў пабачыла і паспрабавала ўсяго. У вайну ледзьве не расстралялі фашысты, двух братоў адправілі ў канцлагер, татавага брата павесілі. Нямала страт было і на жыццёвым шляху. Але ёсць і добрае. Так і ў газеты былі розныя перыяды.
Калі рабіла на торфапрадпрыемстве, то нярэдка прыязджалі карэспандэнты, пісалі пра нашы поспехі. Частым госцем быў Анатоль Тамашэўскі — вельмі добры чалавек. Цікавіўся не толькі працай, але і нашым жыццём, грамадскай дзейнасцю, любіў слухаць, як спяваем. А мы ж галасістыя: і прыпеўкі перабяром, і народныя песні.
А газету чытала ва ўсе часы. Яна насіла розныя назвы, але заўсёды адлюстроўвала жыццё раёна.
Віншуем равеснікаў газеты з юбілейнай датай. Рэдакцыя ўдзячна ўсім чытачам выдання — былым, цяперашнім і будучым. Спадзяёмся, што менш іх не стане — прыкладзём для гэтага ўсе намаганні. Рады і вашым допісам, якія заўсёды стараемся выкарыстаць. Прапаноўвайце цікавыя тэмы, дзяліцеся думкамі. І спрачайцеся: колькі людзей — столькі і меркаванняў!
Валянціна КОРБАЛЬ, намеснік галоўнага рэдактара: «Калі б я ўмела даіць карову».
Я не ўмею даіць карову. Скажам, так сабе якасць для сельскай дзяўчыны. Не буду крывіць душой, што сям’я не мела ў хляве сваёй рагулі. Аднак Манька з белай зорачкай на лбе была занадта наравістай, а рахманая Рабіна — тугой. Ну і, шчыра кажучы, больш цікавілі ў дзяцінстве кнігі, газеты ды часопісы. Ды і бацькі сваю малодшанькую асабліва не загружалі: стараецца дзіця вучыцца ў школе, то і добра. Хто ж тады ведаў, што ўсё роўна лёс прывядзе да гэтых самых кароў? Хаця і ў іншай якасці.
Ніколі раней не думала, што будзе мяне радаваць летні дождж, бо сохнуць палі і не расце атава, і засмучаць той факт, што прыйшлі маразы, а на азімых пасевах няма снегу. Вось як яно ў жыцці бывае… Нельга пранікнуцца прафесіяй і клопатамі людзей, пра якіх пішаш, не мяняючы ўласнага светапогляду. Увогуле, менавіта больш высокі і шырокі гарызонт якраз і лічу самым галоўным плюсам, які дала работа ў “Асіповіцкім краі”.
Зараз удзячна лёсу, што некалі давялося ўзначаліць менавіта сельскагаспадарчы аддзел. Памятаю, наколькі спачатку было складана і боязна. Але, з дзяцінства маючы звычку не пасаваць перад цяжкасцямі, з аптымізмам стала асвойваць новую ніву, заадно цікавячыся і перапрацоўкай.
Заўсёды з задавальненнем сустракаюся з прадстаўнікамі аграпрамысловага комплексу. Цікава пагутарыць з механізатарам і даведацца яго адчуванні, калі сядзіш у кабіне магутнага “Беларуса”, а наперадзе — гектары раллі, якія ўжо гатовы прыняць новае зерне. Мабыць, хвалюецца так, як і журналіст перад пакуль чыстым маніторам з поў-нымі думак галавою і сэрцам? Здзіўляюся таленту кіраўнікоў гаспадарак: гэта ж колькі нюансаў трэба мець заўсёды на ўвазе, каб такі складаны арганізм, як сельгаспрадпрыемства, зладжана працаваў! Асаблівую павагу выклікаюць аператары машыннага даення. Хто-хто, а яны могуць падаіць любую рагулю, нягле-дзячы ні на якія перашкоды.
З задавальненнем бываю на перапрацоўчых прадпрыемствах, дзе кожны раз знаходжу для сябе шмат цікавага. Пра што і стараюся расказаць чытачам. Памятаю, як уразіла абсталяванне па першапачатковай перапрацоўцы малака: нібыта на тым касмічным караблі з фантастычнага твора… А хіба не майстэрства ўручную закручваць булачкі-пляцёнкі, ды яшчэ каб яны атрымліваліся аднолькавыя? А як цікава назіраць за лініяй па выпуску мукі: пару хвілін — і мех напоўнены! За што люблю сваю работу, дык вось за гэтыя новыя ўражанні.
Шчыры дзякуй усім тым лю-дзям, якія заўсёды ідуць на кантакт з мясцовай прэсай, не адмахваючыся ад журналістаў, як ад назойлівых мух, — маўляў, сваіх спраў хапае. Безумоўна, хапае, але ж хочацца, каб на старонках газеты былі размешчаны разнастайныя матэрыялы. I каб усім было цікава: калектыву рэдакцыі — рабіць “раёнку”, чытачам — яе чытаць.
…Ну а наконт таго, што не ўмею даіць карову, трэба падумаць. Галоўнае, добра ведаю людзей, якія мяне могуць гэтаму навучыць.
Ніна ВIКТОРЧЫК, рэдактар аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб: «Быць журналістам — пачэсна».
З раённай газетай Асіповіччыны, як і з самім горадам, пазнаёмілася ў пачатку 80-х гадоў — прыехала сюды па размеркаванні. Чытаючы «Запаветы Леніна», паступова вывучала геаграфію раёна, жыццё-быццё людзей. Сачыла за кожным артыкулам, каб адчуць смак друкаванага слова. Хутка з’явіліся любімыя аўтары публікацый, тэмы. Асабліва прываблівалі матэрыялы, што тычыліся камсамольскага руху, педагогікі, краязнаўства. Падчас, калі прыходзіла натхненне і была інфармацыйная нагода, накіроўвала на адрас рэдакцыі лісты з допісамі: хацелася, каб пра цікавага чалавека ці падзею даведаліся і чытачы «раёнкі». А амаль 8 гадоў таму пераступіла яе парог як паўнавартасны карэспандэнт.
Не скажу, што было лёгка спасцігаць журналісцкую навуку, але ва ўсім дапамагалі калегі: знаёмілі з рэдакцыйнай «кухняй», падказвалі тэмы, давалі слушныя парады. Не адразу ўсё атрымлівалася, вучылася пераадольваць самую сябе, хаця да цяжкасцей і нечаканых паваротаў лёсу было не прывыкаць. I кожны дзень разам з героямі артыкулаў атрымлівала новую порцыю эмоцый, у большасці — станоўчых.
Кожны з журналістаў любога выдання мае толькі яму характэрныя схільнасці і сімпатыі. Мне даспадобы, напрыклад, дакранацца да нашай мінуўшчыны, адкрываць нязведанае з жыцця продкаў. Дапамагае ў гэтым тэматычная старонка «Скарбніца», якая сёння ўбачыла свет 77 раз. А колькі новых сяброў набыла, працуючы над рознымі праектамі, рубрыкай «Вторая родина»! Дарэчы, газета не адзін раз станавілася дыпламантам рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМI на лепшае асвятленне пытанняў між-нацыянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоў-ніцтва з суайчыннікамі за мяжой. I напярэдадні дня нараджэння «АК» у рэдакцыю зноў прыйшла прыемная навіна: аўтар публікацый на дадзеную тэматыку атрымала з рук Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі высокую ўзнагароду — Дыплом III ступені.
Наперадзе шмат новых сустрэч з землякамі, з якімі яшчэ не раз абмяркуем набалелае, правядзём прафесійны і жыццёвы майстар-клас, адправімся ў цікавае падарожжа. I можа не заўсёды і ўсё ўдаецца так, як хацелася б і вам, паважаныя чытачы, і мне самой, але, як любіць паўтараць адзін з маіх калег: «А хто гаварыў, што будзе лёгка?»