Дзень падпIсчыка пройдзе заўтра ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі: усе, хто ў суботу аформіць абанемент на «АК» на 3 або больш месяцаў, атрымаюць магчымасць выйграць бясплатны купон на размяшчэнне ў «раёнцы» аб’явы або віншавання.
Раённая акцыя «Лета! Умацуем сваё здароўе!» праводзіцца па 30 чэрвеня ва ўсіх установах горада і раёна. У яе рамках — урокі здароўя, конкурсы малюнкаў і плакатаў, спартыўныя мерапрыемствы, тэматычныя вечары, дыскатэкі, выступленні агітбрыгад.
Саюз пIсьменнIкаў краIны нядаўна ўручыў Дыплом пераможцу літаратурнага конкурсу вядомаму краязнаўцу Уладзіміру Кісялёву за кнігу «Параненыя ўспаміны: з акупацыйнага жыцця вёскі Дараганава», прадстаўленую Таварыствам беларускай мовы.
РэспублIканская мIжведамасная праграма «Клопат-2016», накіраваная на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, няшчасных выпадкаў сярод падлеткаў, арганізацыю іх летняга адпачынку, працягнецца па 1 кастрычніка.
Раённы Цэнтр народных рамёстваў арганізоўвае з 20 па 24 чэрвеня выставу работ удзельнікаў узорнай студыі па ткацтве «Чароўныя ўзоры» «Сакрэты арнаменту». Наведаць яе можна з 14.00 па 17.00.
ЯсенскIм сельсаветам выпісана 170 прадпісанняў нядбайным гаспадарам, у тым ліку 22 — юрыдычным асобам. За сезон скошана 2 гектары пустазелля, ліквідавана 64 несанкцыянаваныя сметнікі, з якіх звезена звыш 80 кубаметраў розных адыходаў. Знесена 360 метраў агароджы, адрамантавана 45. Спілена 56 аварыйных дрэў, раскарчавана ў вёсцы Заельнік 23 соткі зямлі. Знесена адна безгаспадарчая пабудова.
Выстава сабак нядаўна адбылася на тэрыторыі раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. 25 уладальнікаў чатырохногіх сяброў прадставілі экспертнай камісіі сваіх падапечных, сярод якіх 3 пароды гончых — англа-руская, руская і эстонская; 2 лаек — заходне-сібірская і паўднёва-еўрапейская, хорт (борзая — рус.) — рэдкая для нашай мясцовасці парода, а таксама нямецкія ягдтэр’еры.
КамбIнат бытавога абслугоўвання аказвае каля 20 відаў паслуг. Адна з самых запатрабаваных — аквачыстка падушак. За студзень-май выручка ад рэалізацыі склала 32,1 млн рублёў.
Райспажыўтаварыства з пачатку месяца закупіла клубніц прыкладна 3 тоны, агуркоў — 7,2, таматаў — 3,4, капусты — 3,2.
Кансервавы завод за студзень-май выпусціў 320 тысяч умоўных шклянак прадукцыі. У бліжэйшы час плануецца перапрацаваць каля 60 тон агуркоў, 20 — таматаў, 4 — сокаў канцэнтраваных.