У адпаведнасці з загадам Беларускай натарыяльнай палаты ад 02 сакавіка 2016 г. № 35, у мэтах арганізацыі прававой асветы грамадзян, забеспячэння абароны іх праў і законных інтарэсаў, 15 сакавіка 2016 года натарыяльнай канторай Асіповіцкага раёна будзе праведзена акцыя па бясплатным кансультаванні па пытаннях учынення натарыяльных дзеянняў, прымеркаваная да дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь — Дня Канстытуцыі.
Таксама ў гэты ж дзень з 10.00 да 14.00 будзе ажыццяўляцца выязны прыём грамадзян у аграгарадку Ліпень натарыусам натарыяльнай канторы Асіповіцкага раёна. Да натарыуса можна звяртацца як для ўчынення натарыяльных дзеянняў, так і для атрымання кансультацый. Кансультаванні ў рамках акцыі будуць праводзіцца бясплатна.