— Раней з задавальненнем наведвала саўну на Кастрычніцкай вуліцы. Чаму яна перастала працаваць? Ці адкрыецца зноў?
Марыя Чыгілейчык.
Як паведамілі ў АДУКВП «Райсэрвіс», дадзены від паслуг стаў нерэнтабельным. Ён не ўваходзіць у лік сацыяльна значымых, і адкрыццё саўны ў бліжэйшы час не плануецца. Сацыяльны стандарт па колькасці памывачных месцаў на тысячу жыхароў у нас выконваецца.