Днямі Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі вызначаны пераможцы конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь-2015”. Лаўрэатамі прэстыжнага вытворчага спаборніцтва сталі 248 тавараў, якія выпускаюцца 143 арганізацыямі краіны. Прыемна, што ў гэтым спісе ёсць і прадукцыя ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”.
Наша прадпрыемства прадставіла на суд журы салодкасці мучныя “Калечкі” з водарам ваніліну — такога пячэння летась выпушчана хлебазаводам каля тоны, і яно прыйшлося да густу асіповіцкім пакупнікам.
Стала прызёрам конкурсу і мука пшанічная I гатунку экструзіённая шырокага прызначэння. Як расказалі на прадпрыемстве, гэты від мукі карыстаецца значнай папулярнасцю разам з ячменнай, жытнёвай шатраванай і сеянай. Усяго ж на заводзе вырабляецца больш за 10 відаў “экструзіёнкі” — летась яе выпушчана 290 тон. Прадукт можа выкарыстоўвацца пры вытворчасці заварнога хлеба, кандытарскіх вырабаў, замест традыцыйнай мукі без дадатковых тэхналагічных затрат на яе заварванне — словам, мае нямала прывабных якасцей.
кстати, вкусные печенюшки…. мне и моим детям нравятся…. здорово, что они ещё и победили….
Согласна! Несколько раз покупали — понравилось!