Мітынг з нагоды чарговай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі — адно з галоўных публічных мерапрыемстваў, якія праводзіць Камуністычная партыя Беларусі. Але ў наш час яно мае больш шырокі сэнс, чым чарговы ўрачысты збор прыхільнікаў ідэі ўсеагульнай роўнасці. Гэта — ужо традыцыя, неад’емная частка нашай культурна-гістарычнай спадчыны. Яшчэ — нагода для сустрэчы прадстаўнікоў розных пакаленняў, аб’яднаных сацыяльна-актыўнай жыццёвай пазіцыяй і павагай да мінуўшчыны Айчыны. I, нарэшце, — напамін аб тым, што змены ў жыцці кожнай краіны адбываюцца толькі тады, калі на тое дае згоду народ.
На апошні кантэкст Кастрычніцкага свята і зрабіў сэнсавы націск у сваёй прамове старшыня райсавета дэпутатаў і кіраўнік раённай арганізацыі КПБ Аляксандр Пузік. Ён з задавальненнем падкрэсліў, што беларускі народ праявіў высокую па-літычную сталасць на нядаўніх выбарах Прэзідэнта краіны і агучыў незгасаючае жаданне ўсіх асіповіцкіх камуністаў прымаць актыўны ўдзел у будаўніцтве суверэннай Беларусі — дзяржавы, якая шукае свой шлях, абапіраючыся на ўсё лепшае, што было ў яе гісторыі.
Падчас мітынгу былі ўручаны партыйны білет новаму члену кампартыі Алене Зайцавай і Падзяка ЦК КПБ ветэрану-камуністу Яўгену Урублеўскаму.
Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.
Праздновать событие, которое привело к сотням смертей… стыд и позор!
а Вы расцениваете митинг как празднование? весьма оригинально.