Новы патрыятычны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі стартаваў каля 9 гадзін раніцы 24 красавіка ў Мінску, і ўжо ў 11.40 «Маладзёжны агітцягнік «Кветкі Вялікай Перамогі» зрабіў першы прыпынак — на станцыі Асіповічы.
На прывакзальнай плошчы яго сустрэлі прадстаўнікі мясцовага саюза моладзі, якія арганізавалі з гэтай нагоды флэш-акцыю. Каля паўсотні вучняў з СШ № 2, СШ № 3, СШ № 4 і Лапіцкай школы стваралі святочны настрой, прычым апошнія былі апрануты ў ваенную форму тых часоў. Прысутнічалі на мерапрыемстве і прадстаўнікі мясцовай улады — намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга і другія.
Спецыяльны састаў прабыў у нас 2 хвіліны, а потым адправіўся ў суседні Бабруйск. Яго маршрут праходзіць па месцах баёў за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Састаў прыпыніцца ва ўсіх абласных і буйных гарадах краіны. Апошняя кропка маршруту — Брэст. Там цягнік апынецца 4 мая, а пасля вернецца ў сталіцу.
Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.