Асіповіцкая моладзь сёння прымае ўдзел у рэспубліканскім патрыятычным праекце “Кветкі Вялікай Перамогі”, сустракаючы аднайменны агітпоезд. Спецыяльны састаў спыніцца ў райцэнтры на 2 хвіліны ў 11.40. Юнакі і дзяўчаты падрыхтавалі да гэтай падзеі флэш-акцыю.
У ліку пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод арганізацый Мінлясгаса за 2014 год і ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас”. Установа заняла другое месца, набраўшы 103 балы са 108 магчымых.
“ВЕСНА-online” — так называецца новы крэдыт ААТ “ААБ Беларусбанк” без паручыцеляў, пад 52% гадавых, без наведвання банка шляхам падачы заяўкі праз сайт www.belarusbank.by
Велікоднымі днямі па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Жываносная крыніца” іераманах Максім (Юндзіл) удастоены права нашэння паліцы — адметнага элемента богаслужэбнага ўбору, а архіерэйскую грамату за праводзімую духоўную работу атрымала дырэктар раённага краязнаўчага музея Антаніна Сцяпанава.
Па 20 мая працягнецца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па прадухіленні пажараў і гібелі людзей ад іх “За бяспеку разам”.
Хіт адпускнога сезона-2015 у асіпаўчан — Балгарыя. Па інфармацыі мясцовага філіяла турагенцтва “ВізітТур”, менавіта ў гэту краіну часцей за ўсё набываюць авіятуры землякі. Не страчвае папулярнасці і Турцыя. Ёсць сёлета прапановы адпачыць і на Украіне ў пасёлку Затока.
7 мільёнаў 430 тысяч глазураваных сыркоў выпушчана за студзень-сакавік філіялам “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”. Колькасць вырабленага любімага многімі малочнага ласунку перавышае ў 10 разоў адпаведныя леташнія паказчыкі.
Сёння — адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Ён праходзіць пад дэвізам “Два колы — двайная небяспека!” і накіраваны на прафілактыку ДТЗ з удзелам матацыклістаў, скутарыстаў, веласіпедыстаў.
Па 30 красавіка праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджванні ДТЗ з-за парушэння хуткаснага рэжыму вадзіцелямі, якія не маюць або пазбаўлены правоў, таксама па кантролі за практычным навучаннем ваджэнню “Вучэбны аўтамабіль”.
8 відаў каш на аснове аўсяных шматкоў з дабаўленнем сухафруктаў выпускаецца Асіповіцкім вытворчым участкам ААТ «Бабруйскі КХП». Самыя папулярныя — «Для Саши и Маши» і «Утро» з разынкамі. Рэалізуецца прадукцыя па ўсёй Беларусі.