Знаёмцеся:
дырэктар дзяржаўнай установы культуры
“Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”
Алена Загароўская
Нарадзілася ў 1975 годзе ў Калінінградскай вобласці ў сям’і веннаслужачага.
Пасля вучобы ў СШ № 3 нашага горада паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт і ў 1997 годзе атрымала дыплом настаўніка рускай мовы і літаратуры. Прыйшла працаваць у гімназію, дзе на працягу 16 гадоў вучыла і выхоўвала падрастаючае пакаленне.
У жніўні 2014 года ўзначаліла цэнтралізаваную клубную сістэму. Як адзначаюць у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Алена Загароўская зарэкамендавала сябе за адносна кароткі час ініцыятыўным работнікам з высокай выканаўчай дысцыплінай. Пастаянна сочыць за перадавым вопытам у сферы сваёй дзейнасці, імкнецца ўкараніць яго ў рабоце. Патрабавальна да сябе і падначаленых, умела мабілізуе іх на выкананне службовых задач, падтрымлівае спрыяльны маральна-псіхалагічны клімат.
Алена Уладзіміраўна ўдзячна папярэдніцы Iрыне Дзмітрыеўне Маславай, якая стварыла працаздольны калектыў і запусціла гэтую вялікую машыну пад назвай ЦКС.
— Мая задача, — гаворыць сённяшні кіраўнік, — нічога не зламаць і не парушыць, захаваць усталяваныя традыцыі, гісторыю і творчыя дасягненні. I рушыць далей, шліфуючы і ўдасканальваючы работу падначаленых арганізацый, дапамагаць у рабоце тым, хто пастаянна знаходзіцца ў пошуку, павышае прафесійнае майстэрства. I, безумоўна, заахвочваць і стымуляваць іх творчую актыўнасць.
Яе радуе, што ў клубнай сістэме працуюць людзі, з якімі цікава. Кожны перажывае за справу, садзейнічае развіццю культуры ў рэгіёне, стварае добры настрой землякам. Таму і надалей усёй камандай аднадумцаў будуць імкнуцца знаходзіць тыя самыя крэатыўныя моманты, якія спрыяюць пошуку, творчасці і поспеху.
Вольны час Алена Уладзіміраўна стараецца пры-свяціць сям’і: мужу Віктару Генадзьевічу і дваім дзецям — дачцы Паліне і сыну Iвану, якія вучацца ў 8 і 2 класах СШ № 2, а таксама ў ДШМ № 1 па класе цымбал і харэаграфіі адпаведна.
А яшчэ ёй падабаецца займацца пакаёвымі кветкамі, якія прыносяць замілаванне і спакой.
Да, в регионах некуда сходить. Нужно еще развивать и развивать клубную систему…