Упершыню сустракаюць прафесійнае свята ў якасці паўнапраўных працаўнікоў маладыя спецыялісты філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” інжынер па электрыфікацыі Iлья Нараб, ветурач Віталь Зелянкоў, аграном Дзмітрый Волкаў і заатэхнік-селекцыянер Яна Цэхавая. У гаспадарцы створаны ўсе ўмовы для іх працоўнага старту. Як падзялілася Яна, тут не толькі добра прынялі, але і ёсць з кім пры неабходнасці параіцца: старэйшыя калегі ўсё растлумачаць і пакажуць, за кожным з навічкоў замацаваны “настаўнік”.
Размеркаваннем у філіял ніхто не расчараваны, у тым ліку і Дзмітрый, які родам не з Асіповіччыны, як астатнія, а з Горак. Жадаючыя жывуць у інтэрнаце, пад які ў сельгаспрадпрыемстве аддадзены добраўпарадкаваны дом. Задавальняе і зарплата. Словам, настрой у маладых “белшынаўцаў” выдатны. Няхай цяпер цікавасць да працы толькі ўзрастае!
Фота Валянціны КОРБАЛЬ.