Знаёмцеся:
старшыня СВК “Калгас “Бярэзіна”
Юрый СЫЧЭВІЧ
Нарадзіўся ў 1975 годзе ў в. Хотамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля вучобы ў школе паступіў у Беларускую дзяржаўную сель-скагаспадарчую акадэмію на спецыяльнасць “аграхімія і глебазнаўства”, атрымаў кваліфікацыю агранома. Вучыўся з задавальненнем: усё, што тычылася зямлі, палешука Сычэвіча цікавіла з малых гадоў. I зараз мае цвёрдае перакананне: зямля — магутная сіла ва ўмелых руках.
Пачынаў працу ў фермерскай гаспадарцы на Бабруйшчыне, паўтара дзясятка гадоў рабіў у сферы раслінаводства ў некалькіх сельгаспрадпрыемствах, у тым ліку і на пасадзе галоўнага агранома.
На Асіповіччыне Юрый Iванавіч з 2011 года: да нядаўняга часу ўзначальваў агранамічную службу філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Два апошнія па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у вытворчасці сельгаспрадукцыі займаў першае месца сярод калег з гаспадарак Асіповіччыны.
Па характары гэты чалавек камунікабельны, добразычлівы. У плане работы мэтанакіраваны, заўсёды адказна ставіцца да сваіх абавязкаў. Яму ўласціва імкненне даведвацца штосьці новае ў сваёй сферы: зараз тэхналогіі вырошч-вання раслін значна змяніліся, таму без сучасных земляробчых ведаў нікуды.
Разам з сям’ёю жыве ў в. Шчаткава Бабруйскага раёна — жонка Вольга Анатольеўна, якая працуе на ААТ “Белшына”, родам з гэтых мясцін. Дачка Iрына пойдзе ў 11 клас Бабруйскай СШ № 10. Сычэвічы маюць уласны дом і падсобную гаспадарку.