— мерапрыемства ў асяроддзі жывёлаводаў важнае. Сёлета гэтае першынство зноў прымала ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў аграгарадку Осава. Сустрэчу, якая прайшла ў мясцовым клубе, хутчэй можна назваць нават не конкурсам, а экзаменам на прафесійную прыгоднасць. Былі і экзаменатары — начальнік аддзела па племянной рабоце Марына Галафаст і заатэхнік-селекцыянер Юлія Красева з РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства”, галоўны ветурач раёна Ганна Алёхна, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Сяргей Кучаравы, дырэктар мясцовага філіяла дзяржплемпрадпрыемства Дар’я Кузьміна.
Конкурс уключаў розныя этапы: праверку вядзення журналаў, веданне правільнай падрыхтоўкі рабочага месца, даследавання семені, тэхналогіі асемянення і шмат іншага. Напачатку ўдзельнікі з усіх асіповіцкіх гаспадарак павін-ны былі пісьмова на працягу 15 хвілін адказаць на 25 тэставых пытанняў. Тут, дарэчы, не было роўных тэхніку-асемянатару з СВК “Калгас “Новы шлях” Жанне Ляшчун — яна справілася з усімі заданнямі пра-вільна, і яе калегу з філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Віктару Мацвеенку, які дапусціў толькі адну няпэўнасць. Дарэчы, якраз гэтыя спецыялісты мелі і адны з самых высокіх паказчыкаў па прыплоду за мінулы год: Ляшчун — 109 цялят на 100 кароў, Мацвеенка — 100. Вось вам і прыклад таго, як тэарэтычныя веды ўплываюць на практычны вынік.
Тут жа была магчымасць паказаць правільнасць правядзення некаторых маніпуляцый са спецыяльнымі інструментамі, прадэманстраваць уменні працаваць з мікраскопам. Той, хто думае, што асемяніць карову — справа няхітрая, памыляецца: ёй папярэднічае многа падрыхтоўкі. I ад таго, як будуць захаваны неабходныя па-трабаванні, залежыць паспяховасць працэдуры.
Карысным быў конкурс і тым, што тэхнікі-асемянатары мелі магчымасць па-дзяліцца сваімі меркаваннямі, даведацца, як абстаяць справы ў розных сельгаспрадпрыемствах. Дарэчы, на сучасных комплексах, якія ўводзяцца ў строй, прадугледжана памяшканне і абсталяванне, якое робіць працэдуру штучнага асемянення бяспечнай для спецыяліста — так што сінякі, атрыманыя ад “удзячных кліентак”, у мінулым. Дзяліліся і праблемамі, і прыемнымі момантамі — нярэдка, напрыклад, рагуля прыносіць двойню.
“Тэхнікі-асемянатары — найважнейшае звяно ў жывёлагадоўлі: ад іх работы залежыць не толькі своечасовы прыплод, але і колькасць малака”, — выказаў такое меркаванне пры падвядзенні вынікаў намеснік начальніка райсельгасхарчу Сяргей Кучаравы. Ён падзякаваў за работу і пажадаў новых поспехаў. Спачатку для ўзнагароджання выклікаліся пераможцы: Жанна Ляшчун і Віктар Мацвеенка падзялілі першае месца, Святлана Белаушка з СВК “Калгас “Лапічы” і Тамара Будунова з ААТ “Асіповічыагра-прамтэхзабеспячэнне” паказалі другі вынік, а Людміла Доўнар (на здымку) з “Авангарда” і Вера Мохава з калгаса імя Чарняхоўскага апынуліся на трэцяй пазіцыі.
Дарэчы, кожная з гаспадарак падрыхтавала сваім спецыялістам падарункі, таму надзеленымі ўвагай аказаліся ўсе. Яшчэ адным бонусам стане хадайніцтва Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства перад нашым райсельгасхарчам аб павышэнні класнасці спецыялістам-удзельнікам конкурсу: экзамен імі вытрыманы. Чакаем яшчэ большага прыплоду!
Валянціна КОРБАЛЬ.