Зацверджана новая рэдакцыя правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адпаведны Указ № 130 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 года № 80” Кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 сакавіка.
Пры захаванні ранейшых падыходаў да арганізацыі прыёмнай кампаніі, заснаваных на выкарыстанні цэнтралізаванага тэсціравання, новая рэдакцыя правілаў прадугледжвае адмену раздзельнага конкурсу для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх устаноў адукацыі. Акрамя таго, адмяняецца прафесійна-псіхалагічная гутарка для асоб, якія паступаюць на спецыяльнасці, звязаныя з дзяржаўным кіраваннем, правам і журналістыкай.
Прадугледжваецца таксама пашырэнне мэтавай падрыхтоўкі па ўсіх спецыяльнасцях. У прыватнасці, дазваляецца заключэнне дамоў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста паміж арганізацыяй — заказчыкам кадраў і абітурыентам незалежна ад месца яго пражывання і адзнак па прадметах уступных іспытаў у дакуменце аб адукацыі. У рамках пашырэння мэтавай падрыхтоўкі павялічваецца таксама прыём абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях да 60% ад кантрольных лічбаў прыёму, па іншых спецыяльнасцях — да 40%; ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі — па сельскагаспадарчых і медыцынскіх спецыяльнасцях да 60% ад кантрольных лічбаў прыёму, па іншых спецыяльнасцях — да 30%.