начальнік 1405 артылерыйскай базы боепрыпасаў падпалкоўнік
Пётр Аляксандравіч ЛIШКО
Нарадзіўся ў г. Бярозаўка Лідскага раёна ў 1976 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы пайшоў працаваць на ААТ «Шклозавод «Нёман», які размяшчаецца ў родным населеным пункце. Тэрміновую службу ў арміі праходзіў спачатку ў вучэбным падраздзяленні ў Печах, а потым, зноў жа, на Гродзеншчыне — у Слоніме. Адразу пасля службы стаў курсантам факультэта ракетных войск і артылерыі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У Асіповічы трапіў па размеркаванні ў 2000 годзе. На працягу 13 гадоў служыў у в/ч 12147, дзе і прайшоў сапраўдную вайсковую загартоўку.
«Абавязак. Гонар. Радзіма» — такімі прынцыпамі карыстаецца ў працоўнай дзейнасці. Настойлівасць у дасягненні мэт, добрасумленнае выкананне задач, адказнасць — вось асноўныя рысы, якія дапамагаюць якасна несці службу.
У вольны час любіць займацца будаўніцтвам — гэта дазваляе рэалізаваць свае творчыя задумкі і на пэўны час са строгага вайскоўца пераўтварыцца ў звычайнага гаспадара.