Учора ў клубе чыгуначнікаў сабралася каля сотні будучых салдат, якія атрымалі павесткі аб прызыве на тэрміновую ваенную службу.
Пажаданні на дарогу і шэраг карысных парад наконт фізічнай і псіхалагічнай адаптацыі да нялёгкіх армейскіх будняў выказалі прызыўнікам прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iгар Петух і Ларыса Волкава, ваенны камісар Мікалай Гоман, член Беларускага Саюза афіцэраў, удзельнік ваенных дзеянняў у Афганістане Юрый Каровін і старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Юрый Корбан.
Сур’ёзныя тэмы чаргаваліся з музычнымі нумарамі, якія падрыхтаваў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Вераніка Кузьміч, Анастасія Язвінская, Кацярына Варанчукова, танцавальныя і вакальныя калектывы “Iмпульс”, “Эксклюзіў” і “До-мі-солькі” стварылі ў гэты дзень сапраўды добры настрой.
У добры шлях, хлопцы!
Тамара ГОРЛАЧ.