На тэрыторыі 51-й змешанай артылерыйскай групы напрыканцы мая адбылося ўрачыстае мерапрыемства: 98 салдат тэрміновай службы былі зволены ў запас. Лепшым з іх былі ўручаны граматы і падзячныя лісты бацькам. Пажадаў юнакам поспехаў на далейшым жыццёвым шляху ганаровы салдат вайсковай часці 12147 палкоўнік у адстаўцы Барыс Піліпавіч Хрэськін.
З выдатным настроем «на дэмбель” ідзе камандзір аддзялення старшына Iлля Кудзін. Дома яго чакаюць бацькі і каханая дзяўчына. У будучым юнак плануе ўладкавацца на працу ў міліцыю, паступіць у Акадэмію МУС на завочнае аддзяленне.