Асіповіччына: хронIка здарэнняў
Опубликовано: Редактор
Вторник, 28.08.2012 15:18.
Рубрика: Эканоміка
РАУС
У перыяд з 20 па 26 жніўня ўзбуджана 7
крымінальных спраў, зарэгістравана 3 крадзяжы, нанясенне цялесных пашкоджанняў.
20 чысла з дачнага дома каля п. Татарка
скрадзена пнеўматычная вінтоўка.
Падчас правядзення аперацыі «Мак” знойдзены дзве
плантацыі дзікарослых канопляў.
ДАI
Спынена 167 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да
адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў, 112 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 7
ДТЗ.
АДАI нагадвае, што з 27 жніўня па 10 верасня ў
краіне праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Увага! ДзецI”, падчас
якой вадзіцелям раіцца карыстацца бліжнім святлом фар і ў светлы час сутак.
АУСТ
Прыцягнута да адказнасці 72 правапарушальнікі.
Узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці.
На перагоне Верайцы-Лапічы пад цягніком загінуў
74-гадовы пенсіянер.
У зоне адказнасці АУСТ і стралкова-пажарнай
каманды на станцыі Асіповічы на адной са станцый Бабруйскага накірунку смяротна
траўміраваны 3-гадовы хлопчык.
Дэпартамент аховы
Спынена 9 дробных правапарушэнняў.
РАНС
21 чысла загарэўся і быў моцна пашкоджаны агнём
жылы дом у в. Вялікая Гарожа. Верагодная прычына пажару — падпал.
IАЖіРС
Выяўлена 2 парушэнні правілаў збору журавін. Пры
аглядзе прылягаючай да сажалак рыбгаса тэрыторыі знойдзены 3 рыбалоўныя сеткі і
звыш 60 кг карпа, ужо ўпакаванага ў мяхі для перавозкі. Браканьера затрымаць не
ўдалося, крадзеная рыба перададзена ўласніку.
Асіповіччына: хронIка здарэнняў
Опубликовано: Редактор
Вторник, 21.08.2012 12:30.
Рубрика: Закон і правапарадак
РАУС
У перыяд з 13 па 19 жніўня зарэгістраваны 1
крадзеж і 2 выпадкі самагонаварэння. Узбуджана 12 крымінальных спраў, раскрыта
раней здзейсненае злачынства. Скончыў жыцё сама- губствам 62-гадовы жыхар в. Каменічы.
Падчас
правядзення аперацыі «Мак» на закінутых участках зямлі ў вёсках
Верайцы, Замошша і на вул. Сташкевіча ў Асіповічах знойдзена і знішчана 20 кг
дзікарослых канопляў.
У лясным
масіве на заходняй ускраіне горада знойдзены артылерыйскі снарад часоў Вялікай
Айчыннй вайны.
ДАI
Спынена 172 парушэнні правілаў руху, у ліку якіх
115 — перавышэнне хуткасці і 6 — п’янства за рулём. Адбылося 9 ДТЗ.
17 чысла вадзіцель джыпа «Таёта
Круізер» на шашы Мінск-Гомель задрамаў, у выніку чаго машына страціла
кіруемасць і сутыкнулася з сустрэчным «Пежо-406». Аўтамабілі
разбіліся ўшчэнт, аднак для людзей аварыя скончылася ў цэлым шчасліва: толькі
вадзіцелю «Пежо» ў ЦРБ загіпсавалі зламаную руку і зашылі некалькі
парэзаў скуры. Мінімальная шкода тлумачыцца толькі тым, што яе ўдзельнікі
карысталіся рамянямі бяспекі.
Сярод затрыманых на тыдні нецвярозых вадзіцеляў
два, так бы мовіць, нажылі сабе клопату з-за ўласнага альтруізму. Першы —
зямляк, яшчэ не цалкам пазбаўлены ад наступстваў ужывання вялікай дозы
алкаголю, выканаў просьбу п’яных сяброў, якім тэрмінова спатрэбілася выпіўка
для працягвання вечарынкі. Ён паехаў з в. Перамога ў бліжэйшы начны магазін,
дзе і патрапіў у поле зроку патруля ДАІ. Другі — мінчанін, тэрмінова перарваў
застолле, каб павезці ў Асіповічы ключы ад службовага памяшкання, забытыя
знаёмай жанчынай у сталіцы.
АУСТ
Складзена 96 адміністрацыйных пратаколаў, у тым
ліку 71 — за парушэнні правілаў пераходу рэек. Затрыманы злачынца, на якога
аб’яўлены вышук.
Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу
маёмасці і нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўніку чыгункі. Апошні
імкнуўся спыніць аўтамабіль, які рушыў праз нерэгулюемы пераезд пры
забараняючым сігнате святлафора. Раз’юшаны вадзіцель вы-скачыў з кабіны і
спрабаваў прарвацца, ударыўшы службовую асобу ў твар.
Дэпартамент аховы
Спынена 4 дробныя крадзяжы, распіццё алкаголю ў
месцы грамадскага карыстання, па «гарачых слядах» раскрыта 1
злачынства.
РАНС
Праведзена ачыстка дарожнага палатна ад
гаруча-змазачных матэрыялаў, у адным з жылых дамоў ліквідавана гняздо шэршняў.
IАЖіРС
Складзена 2 пратаколы за вывазку драўніны без
належна аформленых дакументаў, і столькі ж — за незаконную лоўлю рыбы ў р.
Сіняя.
АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў
Опубликовано: Редактор
Вторник, 14.08.2012 11:06.
Рубрика: Закон і правапарадак
РАУС
У перыяд з 6 па 12 жніўня зарэгістравана 5
крадзяжоў і выпадак самагонаварэння. Узбуджана 5 крымінальных спраў па фактах
крадзяжу грошай і маёмасці, выкрадання матацыкла, захавання наркатычных
рэчываў.
7 чысла ў Кіраўскім раёне знойдзены аўтамабіль
«Аудзі», які тры дні таму быў пакінуты без нагляду ў лясным масіве
каля в. Ясень і праз некалькі гадзін знік з імправізаванай стаянкі. Дарэчы, на
момант знікнення аўтамабіль знаходзіўся ў тэхнічна няспраўным стане, а вярнуўся
да шчаслівага гаспадара адрамантаваным і цалкам прыдатным для эксплуатацыі.
ДАI
Спынена 133 парушэнні правілаў руху. Прыцягнута
да адказнасці 5 п’яных ва-дзіцеляў, 67 парушальнікаў хуткаснага рэжыму.
Адбылося 8 ДТЗ.
Раніцай 12 чысла легкавы аўтамабіль урэзаўся ў
слуп на вул. Крыловіча. Мяркуючы па атрыманых па-шкоджаннях — адрамантаваць машыну
пасля гэтай аварыі немагчыма — сутыкненне адбылося на дастаткова высокай
хуткасці, але вадзіцель і пасажыр, якія знаходзіліся на добрым падпітку,
засталіся цэлымі. Як высветлілася, разбітая «БМВ» належала
асіпаўчаніну, які быў чатыры разы судзімы за кіраванне транспартнымі сродкамі ў
стане алкагольнага ап’янення і ў чарговы раз вярнуўся з месца адбыцця пакарання
ўсяго тыдзень назад. Сам ён за руль не сеў — перадаў права кіравання сябру. За
такое грубае парушэнне правілаў дарожнай бяспекі непапраўнага заўзятара язды
«пад мухай» зноў чакае прыцягненне да крымінальнай адказнасці.
АУСТ
Зарэгістравана 24 супрацьпраўныя здарэнні,
складзена 86 адміністрацыйных пратаколаў, за-трымана 2 злачынцы, на якіх быў
аб’яўлены вышук. Узбуджана 2 крымінальныя справы.
У зоне адказнасці аддзела унутраных спраў на
транспарце і стралкова-пажарнай каманды на станцыі Асіповічы адбыўся няшчасны
выпадак: пад коламі цягніка загінулі юнак і дзяўчына. Абставіны трагедыі
вы-святляюцца і не выключана, што гэта быў сумесны суіцыд.
РАНС
У ноч на 7 жніўня пажарам быў моцна пашкоджаны
жылы дом у п. Ялізава. Верагодная прычына ўзгарання — неасцярожнасць пры
курэнні.
IАЖіРС
Спынена спроба незаконнай высечкі лесу каля в. Ражышча, складзены пратаколы на
двух браканьераў. Адзін быў затрыманы падчас незаконнага начнога палявання з
незарэ-гістраванай стрэльбай і фарай-шукальнікам, другі знаходзіўся ў
водаахоўнай зоне з забароненай прыладай для лоўлі рыбы.
ЭТО ТОЖЕ ИНТЕРЕСНО!
-
09.04.2014 Осиповичский РОВД: результаты и тенденции
-
15.11.2011 ХронIка здарэнняў №98
-
04.04.2011 ХронIка здарэнняў №31
-
29.05.2012 Прокуратура Осиповичского района информирует
-
21.06.2011 ХронIка здарэнняў №53
-
07.06.2011 ХронIка здарэнняў №49
Асіповіччына: хронIка здарэнняў
Опубликовано: Редактор
Вторник, 7.08.2012 14:59.
Рубрика: Закон і правапарадак
РАУС
З 30 ліпеня па 5 жніўня здзейснена 2 крадзяжы.
Так, 4 чысла ў непрацуючага мінчаніна знік аўтамабіль «Ауди А3», які ён пакінуў
каля в. Ясень у лесе ў тэхнічна няспраўным стане. Раскрыта раней здзейсненае
злачынства. Узбуджана 9 крымінальных спраў, у тым ліку ў адносінах да асобы,
якая скрала рыбалоўныя прылады коштам звыш 3 мільёнаў рублёў у адпачываючага
каля вёскі Прыцерпа мінчаніна.
У ходзе правядзення рэйду «Арсенал” знойдзена
незарэгістраваная зброя, а таксама некалькі дзясяткаў патронаў.
Выяўлена 3 трупы, сярод іх — 92-гадовай
асіпаўчанкі, знойдзенай у ванным пакоі сваёй кватэры; жыхара Лабковіцы, 1971
г.н., які патануў падчас купання ў возеры па-блізу Вязаўніцы. 5 чысла скон-чыў
жыццё самагубствам малады чалавек 1988 г.н.
У рамках мерапрыемстваў «Мак” на прысядзібных
участках трох грамадзян выяўлена і ліквідавана каля 7 кілаграмаў маку.
ДАI
Спынена 104 парушэнні правіл дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 5 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення, 33
парушальнікі хуткаснага рэжыму. Адбылося 9 ДТЗ.
30 ліпеня непрацуючы жыхар п. Ялізава на
мапе-дзе з-за няўважлівасці здзейсніў наезд на рабочага СЗАТ «Ялізава-Сэрвіс”,
які пешшу рухаўся па ўскрайку праезнай часткі. У выніку здарэння абодва
атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў райбальніцу.
З 6 па 12 жніўня праводзіцца акцыя «Дзіця —
галоўны пасажыр”.
АУСТ
Зарэгістравана 24 матэрыялы аб здарэннях.
Суправоджана 38 цягнікоў, з якіх знята 2 правапарушальнікі. Складзена 59
ад-міністрацыйных пратаколаў. У медвыцвярэзнік дастаўлена 5 чалавек.
У рамках спецыяльнай праграмы «Мак” ліквідавана
100 кілаграмаў каноплі.
Дэпартамент аховы
Спынена 6 правапарушэнняў: дробных крадзяжоў —
4, распіццё спіртных напояў — 2.
IАЖіРС
Выяўлена 4 факты парушэння рыбалоўнага
заканадаўства. Канфіскаваны 4 пад’ёмныя сеткі, а таксама 26 кілаграмаў рыбы. У
адносінах да аднаго з парушальнікаў узбуджана крымінальная справа, прычым другі
раз на працягу года.
АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў
Опубликовано: Редактор
Среда, 1.08.2012 11:32.
Рубрика: Закон і правапарадак
РАУС
З 23 па 29 ліпеня зарэгістраваны 4 супрацьпраўныя
дзеянні, з іх крадзяжы — 2, самагонаварэнне, захоўванне пратэрмінаванай
прадукцыі — па аднаму. Раскрыта раней здзейсненае злачынства. Узбуджана 6
крымінальных спраў. Адна з іх — у адносінах да неўстаноўленай асобы, якая
напрыканцы чэрвеня скрала рабочы інструмент ПГУП «АвтоДив”. Страты склалі амаль
25 мільёнаў. Яшчэ адна — за крадзеж, здзейснены ў ноч з 14 на 15 ліпеня паблізу
п. Сасновы: з грузавых аўтамабіляў МАЗ, якія стаялі на часовай стаянцы, былі
ўкрадзены 6 акумулятараў і 100 літраў дызпаліва. Страты ацэньваюцца ў 12,5 млн.
рублёў.
23 ліпеня ў райбальніцу быў шпіталізаваны
непрацуючы асіпаўчанін 1989 г.н., які па месцы жыхарства пры дапамозе
запальнічкі раза-граваў металічны балон, які трымаў у руках. Адбыўся выбух, і
малады чалавек страціў некалькі пальцаў…
Двума
днямі пазней з двара асіпаўчанкі, якая будуе дом па вул. Сасновай, украдзена 90
бетона-селікатных блокаў.
ДАI
Спынена 124 парушэнні правіл дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 6 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення, 36
парушальнікаў хуткаснага рэжыму, а таксама 3 пешаходы. Адбылося 7 ДТЗ.
25 чысла на аўтадарозе Мінск-Гомель паблізу п.
Сасновы бабруйчанін на аўтамабілі «Сітраен С25» праявіў няўважлівасць
і сутыкнуўся з МАЗам, які спыніўся, каб выканаць паварот. Вадзіцель
мікрааўтобуса ад атрыманых траўм загінуў на месцы.
АУСТ
Зарэгістраваны 31 матэрыял аб здарэннях. Суправоджаны
51 цягнік. Складзена 70 адміністрацыйных пратаколаў. У медвыцвярэзнік
накіравана 3 чалавекі. Выяўлены факт перавозкі спіртаўтрымліваючай вадкасці —
11,5 літраў на 541 тысячу рублёў.
Дэпартамент аховы
Спынена 7 правапарушэнняў, з іх дробных
кра-дзяжоў — 4, распіццё спіртных напояў і парушэнне правіл дарожнага руху — па
аднаму.
IАЖіРС
Складзена 4 пратаколы: 2 — за парушэнне правіл
рыбалоўства, столькі ж — за збор чарніц забароненымі сродкамі. Канфіскавана 200
метраў сеткі, 7 кілаграмаў рыбы.
« Ураджай-2012 Новы хлеб — якасны