Асіповіччына: хронIка здарэнняў
З 16 па 22 ліпеня зарэгістравана 8
20 чысла ў лесе каля в. Прудок знойдзены два
Спынена 136 парушэнняў правіл дарожнага руху.
19 ліпеня жыхар Барысава на МАЗе паблізу Ялізава
Зарэгістравана 30 матэрыялаў аб здарэннях.
Спынена 6 правапарушэнняў: дробных крадзяжоў —
Складзена 6 пратаколаў: 3 — за парушэнне правіл
Асіповіччына: хронIка здарэнняў
РАУС
У перыяд з 9 па 15 ліпеня
зарэгістравана 4 супрацьпраўныя дзеянні, з якіх 3 — крадзяжы. Знойдзены
труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Раскрыта адно раней здзейсненае
злачынства. Узбуджана 5 крымінальных спраў.
11 чысла ў разлікова-касавы
цэнтр № 1 ААТ «Белаграпрамбанк» звярнулася 61-гадовая жыхарка Масквы,
якая прад’явіла для абмену фальшывую банкноту наміналам 100 долараў ЗША,
вырабленую з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі. Вядзецца праверка.
ДАI
Спынена 141 парушэнне правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 4
вадзіцелі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама 31
парушальнік хуткаснага рэжыму і 2 пешаходы. Адбылося 6 ДТЗ.
11 ліпеня паблізу вёскі Смык,
рухаючыся на аўтамабілі «Фольксваген Пасат» у напрамку Мінска, жыхар
сталіцы здзейсніў наезд на пенсіянерку-расіянку, якая пераходзіла праезную частку
ў неўстаноўленым месцы. Жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, з якімі
была шпіталізавана.
13 чысла непрацуючы жыхар в.
Заельнік на аўтамабілі «Аудзі-80» каля в. Асяродак не справіўся з
кіраваннем, выехаў на ўзбочыну і перакуліўся, прычыніўшы сабе цялесныя
пашкоджанні.
ДАI нагадвае, што праводзяцца
папера-джальна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне
бяспекі дарожнага руху ў перыяд правя-дзення ўборачных работ.
АУСТ
Зарэгістравана 30 матэрыялаў аб здарэннях.
Суправоджана 36 цягнікоў, выяўлены 1 правапарушальнік. Складзена 94
адміністрацыйныя пратаколы. У медвыцвярэзнік накіравана 2 чалавекі.
Дэпартамент аховы
Спынена 24 правапарушэнні, з іх дробных
крадзяжоў — 7, хуліганстваў — 2, распіцця спіртных напояў або знаходжанне ў
грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення — 7, парушэнне правілаў
дарожнага руху — 8.
Медвыцвярэзнік
За тыдзень тут апынулася 22 чалавекі, сярод іх —
3 жанчыны.
IАЖіРС
Складзена 3 пратаколы за парушэнне правіл
рыбалоўства.
Твитнуть | 0 |
ЭТО ТОЖЕ ИНТЕРЕСНО!
- 31.03.2014 Координационное совещание — выработка согласованных действий по предупреждению правонарушений
- 02.04.2014 За услуги надо платить!
- 13.03.2012 Асіповіччына: хроніка здарэнняў
- 20.09.2011 ХронIка здарэнняў №80
- 08.02.2011 ХронIка здарэнняў №11
- 11.01.2011 Хроніка здарэнняў №2
Асіповіччына: хронIка здарэнняў
РАУС
У перыяд з 2 па 8 ліпеня зарэгістравана 5
супрацьпраўных выпадкаў, з якіх 4 — крадзяжы. Знойдзены труп без бачных прыкмет
гвалтоўнай смерці. Раскрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы.
2 ліпеня ў 49-гадовага мінчаніна, які адпачываў на
беразе Бярэзіны паблізу в.
Прыцерпа, невядомая асоба скрала з лодкі матор і 2 спінінгі. Страта — 7
мільёнаў рублёў.
У рамках аперацыі «Мак” знойдзены і знішчаны каля 100
кілаграмаў дзікарослай каноплі.
4 чысла ў пенсіянеркі
в. Лапічы шляхам свабоднага доступу праз незачыненыя дзверы былі
скрадзены звыш 4 млн. рублёў. Па падазрэнні ў злачынстве затрыманы 57-гадовы
мясцовы жыхар.
Днём пазней каля в. Караны ў лесе было зной-дзена і
канфіскавана 240 літраў самагоннай брагі.
6 ліпеня ў райбальніцу з траўмамі дастаўлена 5-гадовая
дзяўчынка з в/г Цэль, якая па неасцярожнасці выпала з акна 4-га паверха. Праз
суткі яна памерла.
ДАI
Спынена 162 парушэнні правілаў дарожнага руху,
прыцягнуты да адказнасці 1 вадзіцель у нецвярозым стане, 81 парушальнік
хуткаснага рэжыму і 3 пешаходы. Адбылося 14 ДТЗ, у адным з іх пацярпелі людзі.
3 ліпеня асіпаўчанін на аўтамабілі «Сеат” перавысіў
хуткасць і наехаў на прыдарожнае дрэва. Пасажырка атрымала закрытую
чэрапна-мазгавую траўму і была шпіталізавана. Папярэдне вадзіцель быў цвярозы.
АУСТ
Зарэгістравана 14 матэрыялаў аб здарэннях. Узбуджаны 2
крымінальныя справы ў адносінах да зладзеяў. Затрыманы злачынца, які
знаходзіўся ў вышуку за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду.
Суправоджана 72 цягнікі, у якіх 3 пасажыры парушалі
правапарадак. Складзена 48 адміністрацыйных пратаколаў, у медвыцвярэзнік
накіравана 6 чалавек.
Медвыцвярэзнік
Змешчана на «аздараўленне” 16 аматараў алкагольных
напояў, у тым ліку — 3 жанчыны.
РАНС
Здзейснены выезды на ліквідацыю пажару і спрацоўку
аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі — па 1, на ўзгаранне смецця — 3.
IАЖіРС
Выяўлена 2 парушэнні правіл рыбалоўства: паквапіліся
на рыбу, якая не дасягнула прамысловай велічыні, а таксама лавілі забароненым
сродкам.
Твитнуть | 0 |
ЭТО ТОЖЕ ИНТЕРЕСНО!
- 31.03.2014 Координационное совещание — выработка согласованных действий по предупреждению правонарушений
- 25.01.2011 ХронIка здарэнняў № 6
- 07.02.2012 АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў
- 14.03.2011 ХронIка здарэнняў №23
- 16.07.2012 Асіповіччына: хронIка здарэнняў
- 09.01.2013 Асіповіччына: хронIка здарэнняў