ХронIка здарэнняў №66
Опубликовано: Редактор
Вторник, 2.08.2011 11:54.
Рубрика: Закон і правапарадак
РАУС
У перыяд з 25 па 31 ліпеня ўзбуджана 17
крымінальных спраў: за крадзяжы — 15, нанясенне цялесных пашкоджанняў і
захаванне наркатычных сродкаў — па 1.
26 чысла ў двары свайго дома ў райцэнтры
выяўлены труп гр. Б., 1955 г.н.,
з цялеснымі пашкоджаннямі. Судмедэкспертыза паказала, што смерць наступіла ад траўматычнага
шоку. Асоба, нанёсшая смяротныя пабоі, устаноўлена.
У гэты ж дзень узбу-джана крымінальная справа ў
адносінах асіпаўчаніна З., 1978
г.н., непрацуючага, раней судзімага, у якога 10 ліпеня
па месцы жыхарства выяўлена і канфіскавана 575 г нявысушанай макавай
саломкі.
29 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах
асіпаўчанкі С., якая з банкамата па вул. Рабоча-Сялянскай з крадзенай
пластыкавай карткі зняла 910 тыс. руб.
ДАI
Спынена 45 парушэнняў правілаў руху, затрымана 6
п’яных вадзіцеляў. Адбылося 10 ДТЗ.
Жыхар в. Забалацце Ш., 1984 г.н.,, рухаючыся на
матацыкле па вул. Казлоўскай у Пратасевічах, не справіўся з кіраваннем, уехаў у
жылы дом і загінуў на месцы. Матацыкліст быў без шлема, раней пазбаўляўся
правоў за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане.
АУСТ
За тыдзень зарэгістравана 31 паведамленне аб
супрацьпраўных учынках. Затрымана 59 парушальнікаў, у тым ліку грамадзянін, які
знаходзіўся ў вышуку Расійскай Федэрацыі за здзяйсненне злачынства. Мелі месца
2 выпадкі налажэння прадметаў на чыгуначнае палатно непаўналетнімі, за што
бацькі малалетніх хуліганаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Знішчаны
пасевы канаплі, дзе расло 32
кг гэтай расліны. Складзена 3 пратаколы па факту
незаконных валютных аперацый, канфіскавана 411 долараў ЗША, 40 фунтаў стэрлінгаў,
1.000 расійскіх і 7.848.830 беларускіх рублёў. Суправоджана 72 цягнікі, дзе
складзена 6 пратаколаў за распіццё спіртных напояў.
Медвыцвярэзнік
Паслугамі ўстановы скарысталася 19 чалавек, з
якіх 2 жанчыны.
РАНС
Здзейснена 9 выездаў на аказанне дапамогі насельніцтву.
Пажараў на тэрыторыі раёна за мінулы тыдзень не зарэгістравана.
IАЖіРС
Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў: 1 — за
парушэнне правіл лесакарыстання, 4 — за драпежніцкае рыбалоўства — вылаў рыбы,
якая не дасягнула прамысловай меры.
« Жніво на Асіповіччыне ў лічбах №66