РАУС
У перыяд з 22 па 28 сакавіка на тэрыторыі горада і
раёна адбылося 15 крымінальных здарэнняў. З іх: крадзяжы — 9, выраб самагону —
4, нанясенне цялесных пашко-джанняў, рабаўніцтва — 1.
Падчас правядзення спецаперацыі «Вышук” праваахоўнымі
структурамі ўстаноўлена месца-знаходжанне 7 асоб, якія знаходзіліся ў
рэспубліканскім і міжнародным вышуку. Сумесна з ра-сійскай міліцыяй быў
вы-значаны лёс знікшага без вестак у 2005 г. жыхара ваеннага гарадка Цэль. Як
высветлілася, яго труп восенню ўзгаданага года быў знойдзены ў г. Петрадварэц і
да гэтага часу лічыўся неапазнаным.
Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да рабочага
ААТ «АЗАА” Ж. На працягу 2006-2008 гадоў гэты нашчадак Астапа Бэндэра браўся
«дапамагаць” усім жадаючым пры паступленні ў Смаленскі Міжнародны інстытут
эканомікі і права. За свае «паслугі” ён, натуральна, жадаў мець пэўнае
ўзнагароджанне — каля 200 долараў ЗША. Пакуль следствам устаноўлена тры выпадкі
махлярскага вымагання грошай.
ДАI
На працягу тыдня бы-ло спынена 176 парушэнняў
правілаў дарожнага руху, у ліку якіх: перавышэнне хуткаснага рэжыму — 73,
кіраванне транс-партнымі сродкамі ў нецвярозым стане — 6. Адбылося 4 ДТЗ.
26 сакавіка вадзіцель аўтамабіля «Мерсэдэс”,
рухаючыся па прамым і роўным адрэзку магістралі Мінск-Гомель, не справіўся з
кіраваннем пры абгоне, з’ехаў у кювет і ўрэзаў-ся ў дрэва. Вадзіцель-ліхач
шпіталізаваны ў Асіповіцкую ЦРБ з цяжкімі траўмамі ног і грудной клеткі.
АУСТ
Супрацоўнікамі транспартнай міліцыі прыцягнута да
адміністрацыйнай адказнасці 25 чалавек. Узбуджана крымінальная справа па факце
крадзяжу святловыпраменьваючай галоўкі святлафора на адным з пераездаў.
Затрымана 7 злачынцаў, на якіх быў аб’яўлены вышук.
Спынена спроба незаконнага гандлю алкагольнай
прадукцыяй, канфіскавана 35 л брагі і 760 незаконна ўвезеных на тэрыторыю
Рэспублікі Беларусь цыгарэт.
Медвыцвярэзнік
Неадкладная дапамога па працверажэнні аказана 23
мужчынам і 2 жанчынам. На вуліцах горада патрулямі ППСМ выяўлена 15 п’яных,
рэйдавымі групамі аддзела Дэпартамента «Ахова” і АУСТ — па 2.
IАЖіРС
Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 14
браканьераў-рыбакоў і 4 — паляўнічых. Канфіскавана 12 прыстасаванняў для
незаконнай здабычы рыбы.