З кожным днём усё больш і больш у паветры адчуваецца дыханне вясны. Не за гарамі адно з самых любімых свят — Міжнародны жаночы дзень. Да яго загадзя рыхтуюцца ўсе: у дзіцячых садках і школах, на прадпрыемствах і ў сем’ях. Асабліва хвалююцца мужчыны, для якіх наступае адказная пара — выбар падарунка. Некаторыя любяць рабіць гэта загадзя, скрупулёзна абдумваючы, чым парадаваць любімую жанчыну. Варыянтаў можа быць некалькі. Хтосьці сваімі рукамі стварае падарунак, а хтосьці, каб задаволіць інтарэсы, абавязкова наведае магазін. I, як правіла, так робяць многія. Таму гандлюючыя арганізацыі рыхтуюцца да святочнага распродажу загадзя.
— Улічваючы вопыт мінулых гадоў, на вытворчым пасяджэнні было вырашана распачаць гандаль святочнымі падарункамі, не чакаючы самога свята, а на некалькі тыдняў раней, — гаворыць начальнік «Ад-дзела рабочага забеспячэння станцыі Асіповічы» Любоў Сядова. — Жадаючыя ўжо зараз могуць набыць у нашым магазіне № 18 неабходныя падарункі. Прадаўцы падрыхтавалі святочныя наборы касметыкі і парфумерыі, цікава скампанавалі посуд. Калі ж камусьці спадабаецца свой варыянт падарунка — калі ласка, тавар у прыгожа аформленай упакоўцы таксама апынецца ў руках пакупніка, любы яго запыт будзе задаволены.
Яшчэ ў гэтай краме можна набыць жывыя кветкі, без якіх 8 Сакавіка нават не ўяўляецца. Гандлююць імі тут з сярэдзіны лютага. I — паспяхова. У асартыменце — ружы, хрызантэмы, гваздзікі. Паклапаціліся ў магазіне і пра тых, каму падабаюцца цюльпаны. Гэтыя кветкі ў многіх жанчын заўсёды асацыіруюцца з вясной. I, як сведчыць Сядова, кошт букета значна ніжэйшы, чым у прыватнікаў. Выконваюць гандляры-чыгуначнікі і калектыўныя заўкі ад арганізацый як на набыццё кветак, так і іншых падарункаў.
Што ж тычыцца харчовых тавараў, то ў «чыгуначных» магазінах купляючы прадукты да святочнага стала, можна зэканоміць некалькі тысяч. Па словах Любові Міхайлаўны, на некаторыя віды тавараў устаноўлены скідкі. Да прыкладу, цана на сок «Привет” самая нізкая па горадзе — літровая ўпакоўка каштуе ўсяго 2.090 рублёў. Зніжана цана і на кураня бройлернае і на ўсю свежамарожаную рыбу, якая стала танней на 22%. Калі хто пажадае выбраць святочны набор прадуктаў, то тут таксама без праблем — прадаўцы рады будуць аказаць і такую паслугу.
Не адстаюць ад сваіх калег і гандлёвыя крамы ААТ «Гандаль”, якія знаходзяцца, на думку Сядовай, у больш выгадным становішчы: асноўныя з іх размешчаны ў цэнтры горада, дзе людзі бываюць часцей. Гэта добра разумее і кіраўніцтва вядучай гандлёвай арганізацыі. Як адзначыў намеснік дырэктара прадпрыемства Міхаіл Ніканчык, значна павялічыцца асартыментны пералік, які дазволіць падняць тавараабарот на 30%. Пачынаючы з 6 сакавіка магазіны, якія гандлююць прамысловымі і гаспадарчымі таварамі, будуць працаваць да 7 гадзін вечара. «Гандаль” таксама прапануе скідкі на птушку і свежамарожаную рыбу.
…Урэшце рэшт, які падарунак выбраць, будзе залежаць ад многіх фактараў. Рашэнне — за вамі.
Ніна ВIКТОРЧЫК.
Добавить комментарий
-
Афиша кино и мероприятий
-
Новые номера телефонов
-
Популярное
-
Радио в Осиповичах
-
Опрос для Вас
Загрузка ... -
Осиповичский РОЧС сообщает
-
Не упустите возможность!
-
БелТА: Тема недели
-
Новости Могилёвщины
- Помощник Президента Беларуси – главный инспектор по Могилевской области Геннадий Лавренков 17 февраля проведет личный прием граждан и «прямую линию»
- Главная тема ЕДИ в феврале – реализация дорожно-транспортной политики в Республике Беларусь
- Прямую телефонную линию проведет 18 февраля управляющий делами Могилевского облисполкома Григорий Воронин
- Более 500 человек соберет областной зимний спортивный праздник «Белорусская лыжня – 2017»
- Директор Могилевского областного методического центра народного творчества и культурно-просветительской работы Олег Хмельков стал победителем конкурса «Человек Года культуры»
-
В стране и мире
- Картина дня: шоколад "Президент", каким будет "Славянский базар - 2017" и как "Белавиа" обошла Lufthansa
- В Риме грабителя аптеки вычислили по шнуркам
- В Индонезии произошло землетрясение магнитудой 5,6
- В Австралии мотоциклист чудом спасся из-под колес скоростного поезда
- В США самолет столкнулся с оленем
- Украина ввела чрезвычайный режим в энергетике
- Имена "Женщин года - 2016" назовут 18 марта в Минске
-
Информационный партнёр
-
Мы в социальных сетях!
-
Лента новостей
-
Календарь
-
Архив сайта
-
Новые комментарии
- Фатеев С.Д. к записи Осиповичское ОАО "Торговля: не потерять своего покупателя №65
- ИП Чернецкий К.В. к записи Объявления
- Асiповiцкi Край к записи Телефоны
- Владимир к записи Объявления
- Светлана к записи Объявления
- Геннадий Владимирович к записи Телефоны
- Николай к записи Объявления
- Эля к записи Объявления
-
Рубрики сайта
- "АК": полезная папка (236)
- Автоклуб (51)
- Адукацыя (318)
- Армія (275)
- БелТА: тема недели (45)
-
Гісторыя (464)
- "Афган" (98)
- Ад мінулага да сучаснасці (3)
- Ведаць. Памятаць. Ганарыцца (22)
- Война: 70 фотомгновений (49)
- Школьныя музеі (7)
-
Грамадства (875)
- Выборы-2015 (20)
- Выборы-2016 (37)
- Добраўпарадкаванне (128)
- Закон і правапарадак (712)
- Здароўе (305)
- Исчезающие профессии (2)
- Карысна ведаць (410)
- Культура (411)
-
Людзі (785)
- Знакомьтесь (52)
- Моладзь (205)
- Мы родились! (49)
- Як жывеш, ветэран? (30)
- Навіны (443)
- Прадпрыемствы (130)
- Прырода і экалогія (229)
- Рознае (483)
- РОЧС (103)
- Сельская гаспадарка (88)
- Семейный очаг (19)
- Спорт (798)
- Улада (396)
- Чыгунка (76)
- Эканоміка (602)
- Ялізаўскі веснік (24)
-
Ищи нужное здесь!
БРСМ ГАИ ИОЖиРМ ОВДТ РОВД РОЧС Райсервис Сельское хозяйство авто акции армия афганцы белта благоустройство власть внимание война выборы департамент охраны жд здоровье знакомьтесь интервью интересно знать история коратка аб розным криминал культура люди милиция молодёжь новорожденные новости образование полезно знать праздник предприятия природа райисполком сельсовет спорт торговля футбол чыгунка экономика -
Погода в Осиповичах
-
Курсы валют в Осиповичах
-
Праздники