Асіповіччына на фоне суседзяў
Четверг, 24.12.2015 16:00. Category: Суседства: узаемная справа Tags: благоустройство, власть, Сельское хозяйство
На працягу года карэспандэнты “АК” у межах інфармацыйнага праекта “Суседства: узаемная справа” знаёміліся з жыццём сямі бліжэйшых да нас раёнаў — Чэрвеньскага, Бярэзінскага, Клічаўскага, Бабруйскага, Глускага, Старадарожскага, Пухавіцкага — і імкнуліся данесці чытачам “раёнкі” тое, што падалося цікавым. Зразумела, падчас кароткай камандзіроўкі немагчыма заўважыць усё, ды і мэта такая не ...
Свіслацкая кругасветка асіповіцкіх журналістаў
Понедельник, 23.11.2015 12:37. Category: Людзі, Рознае, Суседства: узаемная справа Tags: география, люди, соседи
Асіповіччына мяжуе з сямю іншымі раёнамі. Свіслацкі сельсавет мае па суседству столькі ж "калег". Яшчэ адна цікавая адміністрацыйна-геаграфічная акалічнасць — да Свіслаччыны прылягаюць землі адразу трох сельсаветаў Клічаўскага раёна. Прычына тут простая: узгаданы сельсавет ляжыць уздоўж памежнай ракі Бярэзіна, а Бацэвіцкі, Нясяцкі і Калбчанскі — упоперак. Абодва берагі шчыльна заселены, і ...
Пра што расказвае рукапісная кніга
У кожнай мясцовасці ёсць людзі, якія нечым выдзяляюцца сярод астатніх. Напрыклад, у Карытным гэта адзіны на ўсю Асіповіччыну ансамбль гарманістаў “Карытнянскія музыкі”. Сваю віртуозную ігру яны дзе толькі не дэманстравалі! Былі і ў Глускім раёне, у тым ліку — у Завалочыцах. Тут таксама добра развіты культурны асяродак: ёсць клуб, бібліятэка. У ...
Ёсць на што паглядзець у Завалочыцкім сельсавеце
Понедельник, 8.06.2015 16:14. Category: Суседства: узаемная справа Tags: культура, сельсовет, соседи
Спіс адметнасцей Завалочыцкага сельсавета можа і не надта вялікі, але ўражваючы і досыць разнастайны. Да таго ж размешчаны яны вельмі зручна для аўтамабільнай вандроўкі з Асіповіч. У вёсцы Гарадок — першым паселішчы сельсавета, які ляжыць на шляху ў Завалочыцы — знаходзіцца храм. Драўляная Казьма-Дзям’янская царква (на здымку) пабудавана ў ХVІІІ стагоддзі ...
Суседства: узаемная справа. Глускі раён
Падобнае і непадобнае Завалочыцкі сельсавет Глускага раёна мяжуе з Карытненскім і Дараганаўскім, але ўздоўж мяжы з асіповіцкага боку знаходзіцца вялікі масіў лесу, дзе няма людскіх паселішчаў. Ды і дарогі практычна адсутнічаюць, за выключэннем хіба тэхналагічных прасёлкаў для перасоўвання цяжкай лесанарыхтоўчай тэхнікі. Так што ў Дараганава адсюль цывілізаваным спосабам прабрацца немагчыма, а ...
Багушэвіцкія адметнасці
Понедельник, 16.03.2015 11:51. Category: Суседства: узаемная справа Tags: география, интересно знать, соседи
У плане тэрытарыяльнай арганізацыі мясцовага кіравання і самакіравання Бярэзінскі і Асіповіцкі раёны істотна адрозніваюцца: у паўночных суседзяў некалькі гадоў таму адбылося зліццё сельсаветаў, і колішні Якшыцкі — ён быў бліжэйшым да асіповіцкай мяжы — увайшоў у склад Багушэвіцкага сельсавета. Адміністрацыйнае ўзбуйненне супала з наплывам “новых дачнікаў” — заможных мінчан і расіян, ...
Два берагі — адна назва
Прыцерпа. Не аднаму з жыхароў Асіповіччыны добра вядома назва населенага пункта — яго ваколіцы прывабліваюць да сябе рыбакоў, грыбнікоў, паляўнічых, а летам жадаючых пажыць на ўлонні прыроды пару-тройку дзён, падыхаць свежым паветрам ды пакупацца ў Бярэзіне — цераз край. Шляхі-дарогі не раз прыводзілі сюды і журналістаў "АК". Ехаць у суседні, ...
Асіповіцкі СВК “Новы шлях” і бярэзінскі ААТ “Багушэвічы”: толькі лічбы
Понедельник, 16.03.2015 10:47. Category: Суседства: узаемная справа Tags: география, Сельское хозяйство, соседи
Асіповіцкі СВК “Новы шлях” і бярэзінскі ААТ “Багушэвічы” месцяцца побач і працуюць у роўных агракліматычных умовах. Але ці азначае такая блізкасць стартавых пазіцый, што вынік працы іх калектываў будзе аднолькавым? Параў-найце самі паказчыкі, з якімі скончылі мінулы год абедзве гаспадаркі.
Памежная рэчка Каменка
Понедельник, 16.03.2015 10:38. Category: Суседства: узаемная справа Tags: география, интересно знать, люди, соседи
Да нашага Свіслацкага сельсавета на поўначы прымыкае Багушэвіцкі Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Мяжу паміж адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі добра бачна, бо яна праведзена па рэчцы Каменка. Невялічкую рачулку перасякае шаша Барысаў-Беразіно-Бабруйск. “Памежны мост” у дзень нашай вандроўкі рамантавалі бярэзінскія дарожнікі. За тым, як ідзе справа, пільна сачыў Ігар Медушэўскі. Кіраўнік філіяла ДЭУ № ...
Зроблена Няхаем
Понедельник, 2.02.2015 16:30. Category: Людзі, Суседства: узаемная справа Tags: география, люди, соседи
Ведай іхніх Жыхар вёскі Ляды Мікалай Няхай здольнасць да разьбярства атрымаў ад бацькі — галавастага і рукастага вяскоўца, які добра валодаў запатрабаванымі ў сялянскім побыце рамёствамі: быў і печніком, і цесляром, і кавалём. А яшчэ — і выдатным педагогам, бо навучыў сына заўсёды дзейнічаць па правілу: “калі захочаш — зможаш”. Дапамагаў такі ...
Асіповіцкі раён: як жыццё, суседзі?
Понедельник, 2.02.2015 15:42. Category: Суседства: узаемная справа Tags: география, интересно знать, соседи
Ад Градзянкі да Лядоў даехаць проста — паселішчы звязвае асфальтаваная шаша, ды і адлегласць паміж імі нейкіх 10 кіламетраў. Але зразумець, што патрапіў у іншы раён, можна і не звяртаючы ўвагу на прыдарожныя шыльды-ўказальнікі. Скончылася Асіповіччына — скончыўся лес. Лясістасць Чэрвеньскага раёна амаль удвая ніжэй, чым у нашага, і гэта ...
Суседства: узаемная справа
Понедельник, 2.02.2015 15:13. Category: Людзі, Суседства: узаемная справа Tags: география, люди, соседи
Задача кожнай раённай газеты — асвятленне спраў “свайго” рэгіёна. Але ж адміністрацыйны падзел не шчыльны плот, так што ўздоўж тэрытарыяльнай мяжы абавязкова існуе свайго роду зона прыцягнення, у якой кантакты паміж жыхарамі розных раёнаў досыць частыя і разнастайныя. Вось і карэспандэнты “раёнкі” вырашылі наведацца ў Лядзенскі сельсавет Чэрвеньскага раёна, які прылягае ...