Вось і надышоў час апошняй публікацыі нашага праекта. Шчыра сказаць, знайсці штосьці незвычайнае ў падзеях дзесяцігадовай даўніны аказалася досыць складана. Гэты час ад нас сённяшніх надта блізкі, таму галоўныя падзеі яшчэ захаваліся ў памяці, а дробна-злабадзённая фактура пакуль не набыла водару мінуўшчыны і вялікага інтарэсу не выклікае. Але гартаць старонкі ...
З прыходу да ўлады Генеральнага Сакратара ЦК КПСС Леаніда Ільіча Брэжнева ў 1964 годзе і да 1986 года ў Савецкім Саюзе панавала так званая эпоха застою. Канечне, перапоўненае сарказмам вызначэнне ўзнікла пазней, у перыяд жа брэжнеўскай “васемнаццацігодкі” яна афіцыйна звалася інакш, хаця і не менш выразна: “перыяд развітОга сацыялізму”. Вялікая ...
У сёлетнім чэрвені “Асіповіцкі край” адзначыць сваё 85-годдзе. Час існавання органа друку можна вымяраць па-рознаму, але самы “газетны” спосаб — у колькасці выдадзеных нумароў. Іх да юбілею набяжыць больш за 10 тысяч. У архіве рэдакцыі гадавыя падшыўкі “раёнкі” з 1965 года. На іх пажаўцелых старонках захаваліся не толькі нейкія лічбы, факты, ...