29 сакавіка ў фізкультурна-адзараўленчым комплексе “Юнацтва” адбылася прыемная падзея: уручэнне выхаванцам ДЮСШ спонсарскай дапамогі — мячоў для гульнявых відаў спорту.
Свой унёсак ва ўмацаванне матэрыяльнай базы галоўнай “кузні” асіповіцкіх спартыўных талентаў зрабілі бізнесмены Сяргей Пунтус і Барыс Калокін, якія адазваліся на прапанову дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Багдановіча.
Падрабязнасці аб падзеі чытайце ў нумары “АК”, які выйдзе ў аўторак.