РАУС
Паступілі паведамленні аб крадзяжах маёмасці з дачнага дома ў Дрычыне, будоўлі ў Свіслачы і інш. Асіпаўчанін 8 сакавіка праз інтэрнэт-сэрвіс “Авито” перавёў 8500 рублёў на набыццё відэакамеры, аднак тавар так і не атрымаў, а аб’ява аб продажы была выдалена. У Дзераўцах пры выкананні будаўнічых работ пад падлогай дачнага дома выяўлена 106 патронаў, вучэбная граната, ракетніца і ўзрыўпакет. У Ялізаве пенсіянер ударыў жонку па галаве шкляным слоікам; у бальніцу дастаўлены жыхарка в. Слабада, збітая сужыцелем, і пенсіянер-асіпаўчанін, якога пабіў 33-гадовы знаёмы з Дараганава. Выяўлены 4 трупы, у тым ліку на беразе Свіслачы — цела 71-гадовага мужчыны, які знаходзіўся ў вышуку.
РАСК
900 долараў ЗША выкраў у пенсіянеркі невядомы мужчына, які падчас размовы прапаноўваў набыць у яго набор посуду.
16 сакавіка несудзімая жыхарка Каўгароў пастукала ў дзверы пенсіянеркі з Дараганава і, прыставіўшы нож да шыі апошняй, пранікла ў хату і завалодала 50 рублямі і 100 г цукерак.
0,0779 г марыхуаны і прыстасаванне для курэння канфіскаваны ў 25-гадовага асіпаўчаніна.
ДАI
Папярэджана 87 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 23 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 6 ДТЗ.
Увага! Па 24 сакавіка з мэтай недапушчэння аварый з удзелам непаўналетніх праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых!». Нагадваем: перавозка дзяцей у аўтатранспарце пры адсутнасці дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання караецца папярэджаннем або штрафам да 4 базавых велічынь, паўторнае на працягу года — ад 2 да 8 БВ.
РАНС
У ноч на 19 сакавіка агнём пашкоджаны лазня і хлеў у в. Копча.
Увага! Па 23 сакавіка ва ўстановах адукацыі праходзіць акцыя “Дзень бяспекI. Увага ўсім!”, прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
IАЖіРС
Складзена 2 пратаколы за парушэнне правілаў транспарціроўкі драўніны, па 1 — рыбалоўства і лесакарыстання.