Традыцыйна найбольш актыўная частка насельніцтва — маладыя людзі. I, зразумела, яны не могуць дазволіць сабе застацца ўбаку ад такой важнай падзеі ў жыцці краіны, як выбары-2018.
“Моладзь вырашае” — рэспубліканская акцыя ГА “БРСМ”, прымеркаваная да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Зразумела, прыняць удзел у ёй маюць магчымасць не толькі актыўныя хлопцы і дзяўчаты, але і ўсе грамадзяне краіны. Iдэя простая: кожны выбаршчык можа напісаць свае пажаданні будучым дэпутатам на спецыяльным бланку і пакінуць у скрыні “Мой наказ дэпутату”. Пасля ўсе пасланні перададуць адрасатам.
У перыяд акцыі з 22 студзеня па 17 лютага мясцовы райкам “БРСМ” разам з актывістамі арганізацыі праводзяць спецыяльныя пікеты ў розных кропках горада. Таму, калі вам ёсць што сказаць, далучайцеся!
Фота Марыі ТАЛЕЙКА.
«Традыцыйна найбольш актыўная частка насельніцтва — маладыя людзі. I, зразумела, яны не могуць дазволіць сабе застацца ўбаку ад такой важнай падзеі ў жыцці краіны, як выбары-2018.»
прям очень в это верится))) интересно скольким людям это реально интересно. большинству наверно вообще не понятно зачем существуют советы и какие функции выполняет. наверно с этого и надо начать ликбез, и потиху подводить народ к участию в хоть каком-то управлении или влиянии на происходящее