РАУС
У панядзелак у в. Вязаўніца 20-гадовы сын пагражаў маці фізічнай расправай і хапаўся за нож. Недалёка ад Радуціч невядомы скраў гаечныя ключы, пракалоў колы і пашкодзіў гідраўлічныя шлангі і люстэркі аўтамабіля, які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку з Бабруйска. Увечары 23 чысла ў бальніцу брыгадай хуткай дапамогі дастаўлены нецвярозы асіпаўчанін, збіты знаёмым.
РАСК
Пенсіянер з Малой Гарожы выкраў металічную печ коштам 60 руб. з аўтамабільнага кунга, размешчанага на тэрыторыі былога нарыхтоўчага пункта “Могилеввторчермет”.
Грошы і маёмасць на агульную суму звыш 432 руб. выкрадзены з гаража ў кааператыве “Аўтааматар 1”.
У пенсіянеркі, якая знаходзілася ў аддзяленні пошты, з сумачкі скралі 100 долараў ЗША і 10 рублёў.
З дачнага дома ў Зборску выкрадзены 2 бухты кабелю коштам 235 руб.
0,3541 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP захоўваў пры сабе ў в. Верайцы раней судзімы 34-гадовы асіпаўчанін.
Тры бетонныя пліты пашкодзіў невядомы каля дамоў пенсіянераў, размешчаных на вул. Каралёва.
2 крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да раней не судзімай жыхаркі Бабруйска, якая 19 студзеня і 10 сакавіка 2017 года падманным шляхам завалодала 3300 доларамі ЗША і 24000 украінскіх грыўняў, якія належалі асіпаўчанкам.
ДАI
Адбылося 7 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнымі стратамі. Папярэджана 159 правапарушэнняў, выдалены з дарогі 2 нецвярозыя вадзіцелі. Падчас правядзення комплексу мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам неабароненых удзельнікаў дарожнага руху, які працягнецца па 2 лютага, да адказнасці за парушэнне ПДР прыцягнуты 82 пешаходы.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты самагоншчык, 6 парушальнікаў ПДР, 9 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, па 2 — якія ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства.
РАНС
У нядзелю адбыўся пажар сельскага клуба ў Градзянцы. Маёмасць эвакуіравана, пацярпелі дах і перакрыцце; у памяшканні кацельні цалкам знішчаны дах. У Вязаўніцы гарэў жылы дом — агнём знішчана частка перакрыцця, закураны сцены.
IАЖіРС
Распачата крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі, складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання.