Магілёўская вобласць вядзе адлік свайго існавання з 15 студзеня 1938 года. З нагоды круглай даты ў Асіповічах, як і ва ўсіх рэгіёнах Прыдняпроўскага краю, учора прайшлі ўрачыстыя цырымоніі.
Прысутныя — старшыня райвыканкама Павел Налівайка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, прадстаўнікі калектываў прадпрыемстваў, воінскіх часцей Асіповіцкага гарнізона, школь-нікі — узгадалі слаўныя і трагічныя падзеі, якімі багатая гісторыя Магілёўшчыны, аддалі даніну памяці землякам, што праславілі родную зямлю працоўнымі і баявымі подзвігамі.
У гонар воінаў, загінуўшых за Айчыну, ахвяр вайны ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі і кветкі да манумента на Алеі Герояў і да помніка воінам-інтэрнацыяналістам.