Традыцыйна “раёнка” падрыхтавала бонусы для сваіх чытачоў: землякі, якія ў гэты дзень аформяць абанементы на “Асіповіцкі край” на студзень-чэрвень 2018 года ці на першы квартал, будуць удзельнічаць у розыгрышы купонаў на 8-радковае бясплатнае віншаванне з любым святам сваіх родных, блізкіх, сяброў на старонках газеты.
Як заўсёды, не застануцца без падарунка і чытачы, якія падпісаліся на выданне раней альбо толькі збіраюцца гэта зрабіць: яны атрымаюць разам з першым нумарам “АК” каляндар-2018.
Будзем разам I ў наступным годзе, сябры!