Штогод ад атручвання няякасным алкаголем гінуць людзі, і далёка не ўсе яны антыграмадскіх паводзін. Нярэдка ахвярамі «нізкаякаснага градуса» становяцца рабочыя, працаўнікі сяла, пенсіянеры, моладзь, а аналіз крымінагеннай абстаноўкі сведчыць, што кожнае чацвёртае злачынства ўчынялася асобамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
У ходзе правядзення на тэрыторыі раёна комплексу мерапрыемстваў па прадухіленні незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай прадукцыі і самагонаварэння з пачатку года праведзена 48 адпрацовак па выяўленні ачагоў самагонаварэння, ад грамадзян паступіла 32 паведамленні аб людзях, якія займаюцца незаконным увозам, вырабам, захоўваннем і рэалізацыяй спіртазмяшчальнай вадкасці. Канфіскавана 3038 літраў спіртнога; у адпаведнасці з арт. 12.43 КаАП краіны «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу» да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь прыцягнута 136 грамадзян.
Усіх, хто не абыякавы да праблемы п’янства, не можа спакойна глядзець, як з-за спіртнога распадаюцца сем’і і плачуць дзеці, просім паведамляць аб людзях, якія займаюцца незаконным увозам, распаўсюджваннем і гандлем алкаголем, па тэлефонах РАУС 102 і 51-890; АДС УУС — 8 (0222) 29-50-95, vel 8 (029) 109-80-95, МТС 8 (029) 751-43-55, life:) 8 (025) 798-26-28.
Віктар Архіпенка, начальнік РАУС.