На асабісты прыём, які 16 лістапада правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Аляксандр Багдановіч, прыйшло 6 чалавек. I, натуральна, кожны са сваім.
Землякоў хвалявала многае. Прычым калі адны высвятлялі “местачковыя” пытанні ўдасканалення мяжы між зямельнымі ўчасткамі ці ўстройства водаадвядзення паміж суседзямі, то другія ўздымалі праблемы, якія тычацца многіх. Напрыклад, неабходнасць правядзення работ па рамонце ўнутраных электрасетак у садаводчым таварыстве “Меліяратар”, добраўпарадкаванне аўтобусных прыпынкаў у раёне цэнтральнай бальніцы, патрыятычнае выхаванне моладзі і г.д.
Асобныя з узнятых людзьмі пытанні былі вырашаны практычна адразу, патрабуючыя дадатковага вывучэння — узяты на кантроль.
Интересно было бы узнать, какие именно из озвученных проблем получили решение сразу же…