РАУС
Асіпаўчанка паведаміла, што 10 лістапада пералічыла праз АРIП на рахунак невядомай асобы 5 рублёў для куплі абутку, аднак тавар так і не атрымала. Нехта спрабаваў зняць грошы з карткі, якая знаходзілася ў раней страчаным жыхаркай Лапічаў кашальку. У ноч на 19 чысло на вул. Чарняхоўскага невядомым пашкоджана бетонная агароджа.
РАСК
У гадзіну ночы 19 лістапада 31-гадовы жыхар аг. Карытнае ў ходзе сваркі падчас сумеснага распіцця спіртнога нажом нанёс удар у шыю сваёй сужыцельцы. Жанчына памерла на месцы.
Заведзена крымінальная справа ў дачыненні да невядомага, які ў Мінску збыў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва непрацуючаму жыхару Ялізава.
ДАI
Папярэджана 111 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 44 пешаходы і веласіпедысты, 3 нецвярозыя вадзіцелі. Адбылося 5 ДТЗ.
Шпіталізавана жыхарка в. Свіслач: 13 лістапада каля 15 гадзін у в. Вуглата яна без права кіравання ехала на мапедзе, не саступіла дарогу і сутыкнулася з грузавіком.
Дэпартамент аховы
За з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 6 чалавек, дробныя хуліганства і кра-дзяжы — 4 і 2, невыкананне ПДР — 8, іншыя правапарушэнні — 6.
РАНС
Увага! Па 1 снежня працягваецца рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйны пратакол за забруджванне лесу.