Адным з найбольш відовішчных мерапрыемстваў раённай прафілактычнай акцыі “Мы супраць алкаголю”, якая праводзілася з 25 верасня па 2 кастрычніка, стаў пяты фестываль здаровага ладу жыцця “Workout Fest Osipovichi”. Арганізатарамі спартыўнага фэсту выступілі райкам БРСМ і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Прыхільнікі вулічнага спорту сабраліся ў суботу ў 11 гадзін раніцы ў гарадскім парку. Судзейскія месцы занялі зацятыя аматары сілавых практыкаванняў Вадзім Гарадзецкі (Асіповічы), Вадзім Пяткевіч (Стоўбцы) і Сяргей Жалейка (Мінск), якія неаднойчы прымалі ўдзел у рознага кшталту спаборніцтвах і дэманстравалі свае выдатныя ўменні.
Два дзясяткі спартсменаў па чарзе выступалі ў 4 намінацыях: сілавы фрыстайл, дваябор’е, фрыстайл-аджыманні, армрэстлінг. Паказалі сваю моц і трое асіпаўчан — Кірыл Азардовіч, Антон Марозаў і Максім Мохар. Акрамя таго, да нас прыехалі госці з Мінска, Салігорска, Віцебска, Смаргоні, Смілавічаў, Любані.
Больш за ўсё жадаючых выступіць аказалася ў сілавым фрыстайле. А найбольш прыцягальным для гледачоў стала паказальнае выступленне суддзяў: яны прадэманстравалі сапраўдны майстар-клас у варкаўце — спартыўнай дысцыпліне, якая мае неафіцыйную, але ёмкую назву «фітнэс гарадскіх вуліц».
Фота Марыі ТАЛЕЙКА.
Молодцы ребята, лучше заниматься спортом чем пить по дворам водку