Як выглядаюць квадрацыклы, прыблізна ўяўляюць сабе ўсе. А што скажаце пра гонкі на гэтым арыгінальным сродку перамяшчэння? Пабачыць старты квадрацыклістаў на свае вочы жыхары і госці Асіповіччыны змогуць ужо сёння: у аграсядзібе “Сакалінае гняздо”, што ў Пабокавічах, праводзіцца масавае мерапрыемства “Трофі-рэйд* “КвадраБрудамесы-2017”. Заезд удзельнікаў а 10 гадзіне, урачыстае адкрыццё — у 13.30, старты — у 14 гадзін. Плануецца, што ўдзел прыме каля паўсотні спартсменаў, у тым ліку і з замежжа. Спаборніцтвы завершацца ў нядзелю, 15 кастрычніка. Да сустрэчы!
* Трофі-рэйд — спаборніцтва па пераадоленні бездарожжа.