Самая ўрадлівая культура на асіповіцкіх палях — трыцікале. Яго сярэдняя ўраджайнасць — 34,8 цэнтнера з гектара. Гэтаму ж збожжу належыць і самая вялікая частка ў агульным караваі — 5295 тон.
Самае ўрадлівае поле — урочышча Заграддзе, дзе філіялам “Белшына-агра” ААТ “Белшына” атрымана ўраджайнасць азімай пшаніцы 56 ц/га. Такім высокапрадукцыйным аказаўся гатунак беларускай селекцыі “багатка”.
Самыя спякотныя дні падчас уборкі былі 2, 13 і 19 жніўня, калі тэмпература слупка тэрмометра дасягала 33 і больш градусаў.
Самы малады старшы камбайнер — Яўген Жуковіч з ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”.
Сама больш экіпажаў — 9 — было задзейнічана на ўборцы збожжа ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. 4 экіпажы намалацілі больш за тысячу тон збожжа. 5 вадзіцеляў перасягнулі тысячны рубеж пры перавозцы зерня ад камбайнаў.
Самымі першымі здалі збожжа ў лік дзяржзаказу працаўнікі ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Самую якасную пшаніцу на Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” здалі ТАА “Сваяк” і “Сельгасінвест”, а самыя лепшыя авёс і ячмень — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”.
Самая новая тэхніка, задзейнічаная на сёлетнім жніве, — два камбайны КЗС-1218 2014 года ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”.
Самымі актыўнымі “пярвічкамі” на жніве-2017 былі прафсаюзныя суполкі ААТ “ЖорнаўкаАГРА” і “Лапічы”, якія ўзначальваюць Лідзія Раманенка і Марына Марталішвілі адпаведна.