15 верасня, аг. Свіслач
11.00-18.00 — святочны выязны гандаль, выстава-продаж вырабаў народных промыслаў і рамёстваў, работа тэматычных вясковых падворкаў;
12.00-18.00 — работа пляцовак з конкурснымі і гульнёвымі праграмамі;
13.00 — выстава сельскагаспадарчай тэхнікі;
13.30 — выступленне ваеннага духавога аркестра;
14.00 — урачыстае мерапрыемства, святочны тэматычны канцэрт;
16.00 — канцэртная праграма “У карагодзе сяброў” з удзелам народных, узорных калектываў, духавога аркестра раённага Цэнтра культуры і адпачынку.
***
Для дастаўкі асіпаўчан на раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі-2017” будзе арганізаваны рух дадатковага аўтобуса па маршруце плошча Леніна — аграгарадок Свіслач — плошча Леніна.
Ад’езд з плошчы Леніна ў 13.00, ад’езд з аграгарадка Свіслач у 16.30. Праезд бясплатны.
* * *
Падчас фэсту будзе ажыццяўляцца падпіска на “Асіповіцкі край”. Той, хто аформіць абанемент на “раёнку” на кастрычнік-снежань, зможа выйграць каштоўны прыз, які і атрымае ад рэдакцыі па завяршэнні ўрачыстага мерапрыемства.
Да сустрэчы на свяце!
Жалко, ехать далеко, да и день рабочий. Надо было хоть в субботу праздник делать.