Да ўборкі азімых трыцікале і пшаніцы прыступілі 7 гаспадарак. Ужо ўбралі 134 гектары — 2% ад плана. Намалочана 431 тона. Сярэдняя ўраджайнасць — 32,1 цэнтнера з гектара.
Лідзіруе ААТ “ЖорнаўкаАГРА”: 65 га далі па 33,8 ц з кожнага. На другім месцы ААТ “Лапічы” — 17 га і 34,3 ц. За імі — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: 14 га і 35,7 ц.
Поспехаў усім хлебаробам у самай важнай справе года!