У землеўпарадкавальнай службе райвыканкама на ўліку ўтрымліваецца 17105 участкаў плошчай 2504 гектары, якія грамадзяне атрымлівалі для будаўніцтва жылых дамоў, і 3320 на-дзелаў (772 га) для вядзення асабістых падсобных гаспадарак. За 17 фермерскімі гаспадаркамі замацавана 1355 га.
ДЭУ № 73 з пачатку жніўня выкананы ямачны рамонт на 150 м2 дарожнага пакрыцця, спецустаноўкай заліта 1200 пагонных метраў трэшчын, пры дапамозе тэхналогіі ўкладкі асфальту “Слары Сіл” адрамантавана 14 км палатна. Вядзецца дыскаванне палос адводу на аўтадарогах М-5 Мінск-Гомель, Р-72 Асіповічы-Свіслач і Р-67 Барысаў-Беразіно-Бабруйск.
Карытненскі сельсавет накіраваў суб’ектам гаспадарання 38 прадпісанняў, у тым ліку 29 — фізасобам. Ліквідавана 19 несанкцыянаваных сметнікаў, 2 безгаспадарныя дамы з 11 патрабуемых. У 20 асабістых падсобных гаспадарках з дапамогай ААТ “Авангард-Ніва” абмалочана зерне на плошчы амаль 2 га.
Асіповіцкі філіял ААТ “Магілёўсаюздрук” да новага навучальнага года прапануе самы шырокі асартымент школьных канцылярскіх прылад. Сёлета тут упершыню для пакупнікоў існуюць акцыённыя прапановы: пры набыцці двух школьных тавараў трэці — бясплатна. У продажы — рабочыя сшыткі па прадметах, контурныя карты і іншая друкаваная прадукцыя. Каб сабраць перша-класніку партфель, бацькам трэба мець у кашальку прыкладна 43 рублі.
Райарганізацыя ГА “БРСМ” сумесна з прадстаўнікамі РАУС правялі ўчора ў аздараўленчым лагеры “Пціч” акцыю “Умацуй сваё здароўе”, падчас якой арганізавалі выставу спецсродкаў абароны і адзення, што знаходзяцца ў карыстанні міліцыянераў, спартыўную эстафету і пачаставалі дзяцей смачным пірагом.
4 здымкі ўдзельніка фотаклуба “РанIца” Мікалая Кухарэнкі ўвайшлі ў топ-10 сацыяльнай сеткі fotokto.ru ў рубрыках “Спорт”, “Мабільнае фота”, “Партрэт”. З творамі гэтага і іншых асіповіцкіх аматараў фота-мастацтва можна пазнаёміцца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе да канца жніўня праходзіць выстава работ удзельнікаў раённага конкурсу “Зямля пад белымі крыламі”.